Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
14 лютага 2020

Прадстаўнікі каманды Дубровенскага раёна па лёгкай атлетыцы ўвайшлі ў склад зборнай Віцебскай вобласці

З 1 да 4 лютага 2020 года ў Віцебску праходзіла першынство Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Дубровенская СДЮШАР прадставіла на спаборніцтвы каманды дзвюх узроставых катэгорый: 2003-2004 гг нараджэння і 2005-2006 гг р. У агульнакамандным заліку лёгкаатлеты 2003-2004 гг.н. занялі трэцяе месца.

У эстафетным бегу 600м + 400м + 200м Аляксандра Крывава, Дана Жокiна і Марына Вiдус. занялі першае месца. Юнакі - Андрэй Старавойтаў, Алесь Зiньковiч, Максім Лексакоў падняліся на трэцюю прыступку п'едэстала. У асабістым заліку Аляксандра Крывава заняла трэцяе месца ў бегу на 400 метраў.

Сярод юнакоў на гэтай жа дыстанцыі трэцім стаў Андрэй Старавойтаў, а на дыстанцыі 800 метраў ён стаў другім. У агульным заліку каманда спартсменаў 2005-2006 гг нараджэння заняла першае месца, апярэдзіўшы сапернікаў з г.Новополоцк на дванаццаць ачкоў .

У эстафеце 600м + 400м + 200м Мікіта Бажкоў, Павел Ракаў, Максім Краснавус занялі першае месца. Дзяўчыны - Арына Краўцова, Алена Саўчанка, Анастасія Панцюшэнка сталі другiмi. У асабістым забегу ў бегу на дыстанцыі 60 метраў першае месца заняў Павел Ракаў, на дыстанцыі 200 м ён стаў другім. Арына Краўцова фінішавала першай на дыстанцыі 400 м, трэцяй - на 200 м. Мікіта Бажкоў стаў першым на дыстанцыі 800 м, другім - на 1500 м.

Максім Краснавус перамог у бегу на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі. Анастасія Панцюшэнка фінішавала другой на дыстанцыі 1500 м. Прадстаўнікі каманды Дубровенскага раёна 2005-2006 гг нараджэння выйшлі ў склад зборнай Віцебскай вобласці і 12-14 лютага выступяць у Гомелі на першынстве Рэспублікі Беларусь.

Спартсменаў да спаборніцтваў рыхтавалі трэнеры Ю.В.Максак, А.Л.Саўчанка, В.Н.Трэпачоў.

Усе навіны