Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 студзеня 2021

Прадстаўнікі Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру далучыліся да акцыі «Паклон вам нізкі, нашы дактары»

У няпросты перыяд барацьбы з каранавiруснай інфекцыяй медыцынскіх работнікаў стараюцца падтрымаць працоўныя калектывы і грамадскія аб'яднаннi. Сёння важна не толькі матэрыяльная, але і маральная падтрымка людзям у белых халатах. На гэтым тыдні словы ўдзячнасці і падзякі за нялёгкую працу лекарам і медсёстрам Дубровенскай ЦРБ прагучалі ад Беларускага фонду міру. Далучыўшыся да акцыі «Паклон вам нізкі, нашы дактары», Святлана Рыжанская, старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, уручыла Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі дубровенскiм медыкам.

-Мэта нашай акцыі - падтрымка медработнікаў, занятых лячэннем пацыентаў з COVID-19. А ганаровая грамата ад арганізацыі - гэта прызнанне гераічнай працы ў гэтакi складаны перыяд. Ад імя ўсіх жыхароў Дубровеншчыны, ад грамадскасці міратворцаў нашага раёна выказваю падзяку медыкам за вашу нялёгкую працу. Штодня, рызыкуючы сваім здароўем, не лічачыся з часам, вы ратуеце жыцці іншых людзей. Працуеце як адзін зладжаны механізм, вы штодня дэманструеце свой прафесіяналізм і адданасць абранай справе, - сказала Святлана Рыжанская.

Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі атрымалі загадчык тэрапеўтычнага аддзяленнем Ірына Тамашэвіч, лекар агульнай практыкі Анастасія Макавецкая і працэдурная медсястра тэрапеўтычнага аддзялення Святлана Рабчанка.

Святлана ШУРПАКОВА

Усе навіны