Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
7 лютага 2020

Прадстаўнікі БДСГА правялі сустрэчу з вучнямі Дубровеншчыны

Школа цесна супрацоўнічае з Горацкай сельгасакадэміяй. Навучэнцы ездзяць на экскурсіі ў вядучыя гаспадаркі, паглыблена вывучаюць хімію, біялогію. Сёння ў раёне працу па профільным навучанні вядуць і ў дзесятых класах Каліноўскай і Зарубской школ.

На мінулым тыдні з навучэнцамі агракласа Добрынской школы сустрэліся прадстаўнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Аксана Недзюхiна, загадчык кафедры кіравання; Алена Кокiц, асістэнт кафедры; Канстанцін Барэль, аспірант. Сустрэча прайшла ў фармаце канферэнцыі па тэме «Парадак паступлення выпускнікоў агракласаў у сельскагаспадарчыя ўстановы».

Сёння БДСГА з'яўляецца найбуйнейшай шматпрофільнай вышэйшай навучальнай установай аграпрамысловага кірунку на тэрыторыі Еўропы. Акадэмія ганарыцца многімі выбітнымі выпускнікамі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны, добрасумленна выконваючы свае прафесійныя абавязкі.
Выпускнікам агракласаў сельскагаспадарчая акадэмія прапануе навучанне на 5 факультэтах дзённай формы навучання па 9 спецыяльнасцях без уступных выпрабаванняў. Гэта агранамічны факультэт, які прадстаўлены ў двух спецыяльнасцях: аграномія, селекцыя і насенняводства; аграэкалагічны факультэт: аграхімія і глебазнаўства, абарона раслін і каранцін, плодаагародніцтва; факультэт біятэхналогіі і аквакультуры: прамысловае рыбаводства, заатэхнія; факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі: тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; меліярацыйна-будаўнічы факультэт: спецыяльнасці меліярацыя і водная гаспадарка.

На канферэнцыю ў Добрынскай школе былі запрошаны не толькі вучні і іх бацькі, але і першы намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама - начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Аляксандр Карнееў, галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Дубровенскага райвыканкама Ігар Даніленка. А таксама кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў ААТ «Прыдубровенскае» Леанід Зайцаў, ААТ «Каманiна» Аляксандр Зайцаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Малянкоў.

Размова атрымалася цікавай і непрыкметна выйшла за фармат і рамкі ўрока. І нават пасля сімвалічнага званка ў хлопцаў была магчымасць у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць з гасцямі. Пасля канферэнцыі ў Добрынскай школе прадстаўнікі Горацкай сельгасакадэміі правялі прафарыентацыйную сустрэчу з выпускнікамі гарадскіх школ.
Падчас гутаркі вучні даведаліся аб дзеючых факультэтах, правілах прыёму ў бягучым годзе, пазанавучальнай культурнай і спартыўнай дзейнасці, пражыванні ў інтэрнаце. Адной з асноўных задач кадравай палітыкі сельгасгаліны з'яўляецца прыцягненне ў аграрныя ВНУ прафесійна арыентаваных маладых людзей, якія свядома выбралі ў якасці сферы дзейнасці сельскую гаспадарку. А для маладога пакалення гэта выдатная магчымасць вызначыцца з будучай прафесіяй.

Дарэчы, на мінулым тыдні на сустрэчы з вучнямі сярэдняй школы №2 г. Орша міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько паведаміў пра тое, што прапрацоўваецца пытанне аб магчымасці паступлення выпускнікоў профільных агракласаў ў сельхозвузы па выніках сумоўя. Другі год у сярэдніх школах Беларусі дзейнічае 400 агракласаў, у якіх у фармаце факультатыўных заняткаў аграрнай прафесіі навучаецца 2468 вучняў. На дадзены момант на Віцебшчыне адкрыта 66 агракласаў, дзе навучаецца 463 вучня.

Юлія СТАРАВОЙТАВА.

Усе навіны