Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 лютага 2021

Навучэнка сярэдняй школы №1 г. Дуброўна Дзіяна Даніленка і настаўнік фізікі Аляксандр Штуро сталі прызёрамі абласнога этапу конкурсу «Энергамарафон-2020»

Навучэнка восьмага класа сярэдняй школы №1 г.Дуброўна Дыяна Даніленка і настаўнік фізікі Аляксандр Штуро сталі прызёрамі абласнога этапу конкурсу «Энергамарафон-2020». Яны прадставілі сумесны праект «Выкарыстанне пустазелля ў якасці крыніцы электраэнергіі на прыкладзе дзьмухаўца».

Асноўным у праекце дубровенцаў стала атрыманне электрычнасці з пустазелля. Дадзенай ідэяй Аляксандр Іосіфавіч і яго вучаніца Дзіяна натхніліся ў галандскай кампаніі Plant-e, спецыялісты якой ператвараюць энергію жывых раслін у электрычнасць, якую можа выкарыстоўвацца людзьмі ў сваіх патрэбах.

-Для атрымання электрычнай энергіі яны выкарыстоўваюць адзін з пабочных прадуктаў фотасінтэзу, працэсу, які праходзіць у раслінах, і гэты метад можа прынесці электрычнасць тым людзям, якія жывуць на значным выдаленні ад усіх выгод цывілізацыі, - патлумачыў Аляксандр Штуро. - Галандцы высаджваюць расліны адмысловага выгляду ў спецыяльныя пластыкавыя кантэйнеры, плошча якіх роўная прыблізна чвэрці квадратнага метра. Гэтыя расліны інтэнсіўна растуць і за кошт працэсаў фотасінтэзу выпрацоўваюць некаторыя віды цукрыстых злучэнняў. Колькасць цукру, выпрацоўваемага раслінамі, істотна перавышае патрэбнасці самой расліны і яго лішкі «скідаюцца» праз каранёвую сістэму назад у глебу.

Такім чынам, цукар, выпрацаваны раслінамі і трапіўшы у глебу, пачынае досыць актыўна рэагаваць з атмасферным кіслародам. Падчас працякаючай хімічнай рэакцыі атрымліваецца мноства свабодных электронаў. Электроды, пагружаныя ў глебу, збіраюць гэтыя свабодныя электроны, ператвараючы іх у электрычны ток, а колькасць атрымоўваемай пры гэтым электрычнасці дастаткова для таго, каб забяспечыць патрэбы святлодыёдных асвятляльных прыбораў, кропак доступу Wi-Fi або зарадкі акумулятарных батарэй мабільных электронных прылад.

Гэты метад і зацікавіў дубровенскіх распрацоўшчыкаў. Яны вывучылі мноства дзікарослых раслін, каб зразумець, якая з іх больш за ўсё падыдзе.

-З аднаго боку, дзьмухавец - яркая сонечная кветка, з другога, жывучае і хутка распаўсюджваемае пустазелле. Дзьмухавец назапашвае шмат сонечнай энергіі. Але, галоўнае, што гэта расліна мае ўласцівасць назапашваць у каранях шмат цукру, колькасць якога ў шмат разоў перавышае патрэбнасці самой расліны. Ведаючы гэта, мы пасадзілі дзьмухаўцы ў некалькі чарак, і з кожнай з іх здабывалі 0,6 В (В - Вольт - адзінка вымярэння электрычнага напружання ў сістэме СІ). Затым злучылі іх у шэраг, і атрымалі энергію, з дапамогай якой можна запаліць святлодыёд, - патлумачыў Аляксандр Штуро. - Такім чынам, любыя расліны, а асабліва пустазелле, можна выкарыстоўваць для атрымання электрычнай энергіі.

29 студзеня базе сярэдняй школы №46 г. Віцебск прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон-2020». Кампетэнтнаму журы трэба было з 530 прадстаўленых работ выбраць самыя важныя, вызначыць найбольш актуальныя ідэі, якія могуць увасобіцца ў побыце і на вытворчасці. Так, праца Дыяны Даніленка і Аляксандра Штуро ў намінацыі «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнню» ўдастоіўся дыплома другой ступені.

У цырымоніі ўзнагароджання прымалі ўдзел члены арганізацыйнага камітэта, журы, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, СМІ, навучэнцы, педагогі і «энергазберагальныя» сям'і.

Да пачатку цырымоніі працавала выстава, дзе ўдзельнікі і госці мерапрыемства пазнаёміліся з працамі па тэхнічным мадэляванні і іншымі творчымі праектамі.

«Энергамарафон» ужо чатырнаццаць гадоў праводзіцца ў мэтах прыцягнення грамадскасці і дзелавых колаў да пытанняў энергазберажэння і выхавання культуры энергаспажывання, фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў і асцярожным адносінам да навакольнага асяроддзя.

Юлія СТАРАВОЙТАВА

Усе навіны