Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 снежня 2020

На Дубровеншчыне стартавалі дабрачынныя акцыі

Напярэдадні Калядных і Навагодніх святаў стартуюць дабрачынныя акцыі. Асноўнай іх мэтай, як і прыярытэтам дзейнасці дзяржавы, з'яўляецца клопат аб падрастаючым пакаленні, без якога ў нашай нацыі не будзе будучыні.

Акцыі нацэлены на падтрымку дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівай дапамозе і абароне: сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні, а таксама тых, хто па розных прычынах выдалены з сям'і.


Так, старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Бурбiк і прадстаўнікі сектара аховы дзяцінства аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Ірына Арцем'ева, Наталля Шылава і Іна Папова наведалі Дубровенскі СПЦ.

Яны паўдзельнічалі разам з дзецьмі ў працы навагодняй майстэрні па падрыхтоўцы святочных сувеніраў і цацак, падарылі дзецям кнігі і неабходныя для далейшага развіцця і творчасці матэрыялы і канцтавары.

Усе навіны