Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 студзеня 2021

На Дубровеншчыне дадзены старт праекту «Зімовы маршрут»

Сёння ў Дубровенскім раёне стартаваў рэспубліканскі патрыятычны працоўны праект «Зімовы маршрут». На працягу тыдня шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў Наваполацку, Аршанскім і Талачынскім раёнах.

Першым пунктам маршруту ў Дубровенскім раёне стаў мемарыяльны комплекс «Рыленкі».

Тут байцы студаатрадаўскага руху Віцебшчыны ўзялі ўдзел у працоўнай акцыі «Мы памятаем».

Хлопцы прыбралі снег і добраўпарадкавалі тэрыторыю ля мемарыяльнага комплексу. Пасля гэтага прайшла экскурсія.

Удзельнікамі «Зімовага маршруту» ў Віцебскай вобласці сталі байцы студэнцкіх атрадаў ВДУ імя П. М. Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Акрамя таго, сёння байцы атрада правядуць для навучэнцаў майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, раскажуць школьнікам аб сваіх установах вышэйшай адукацыі і прафесіях, якія можна набыць па заканчэнні ВНУ.

Арганізатарам праекта «Зімовы маршрут» выступае Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і органаў выканаўчай улады.

Юлія СТАРАВОЙТАВА.

Усе навіны