Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 снежня 2020

Міністэрства аховы здароўя запускае акцыю «Новы год - хатняе свята»

Міністэрства аховы здароўя запускае акцыю «Новы год - хатняе свята», накіраваную на правядзенне бяспечных навагодніх святаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу міністэрства.

Мэта перадсвяточнай акцыі - пераканаць грамадскасць у неабходнасці выканання мер бяспекі падчас пандэміі COVID-19.

«Насіць маску, захоўваць фізічную дыстанцыю, сачыць за сваім самаадчуваннем, весці здаровы лад жыцця - азначае быць адказным, клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і здароўе навакольных. Такiя адказныя паводзіны становіцца жыццёвай неабходнасцю падчас доўгіх навагодніх канiкул», - адзначае прэс-служба.


Па матэрыялах БелТА

Усе навіны