Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 кастрычніка 2019

Юныя мадэлі Дубровеншчыны перамаглі ў прэстыжным конкурсе

З'яўленне на сцэне Магілёўскага цэнтра дзіцячай творчасці юных мадэляў узорнага тэатра моды «Шанц» Дубровенскага цэнтра дзяцей і моладзі выклікала ў глядзельнай зале здзіўленне і захапленне. «Што гэта за калектыў? Адкуль яны? Якія яркія, класныя касцюмы!»- чулася з усіх бакоў. - Наш калектыў ужо другі раз браў удзел у Міжнародным конкурсе-фестывалі дзіцячай творчасці Roskvit By, і зноў вярнуўся з перамогай, заняўшы два другія месцы ў розных узроставых намінацыях. Гэтым разам для ўдзелу ў фестывалі мы падрыхтавалі дзве калекцыі «Сэлфі-смайл» і «Фінтыклюшкі-завітушкі». І абедзве яны атрымалі высокую ацэнку кампетэнтнага журы — распавядае кіраўнік тэатра моды ЦДіМ Алена Віткоўская.

Дарэчы, кіраўнік узорнага тэатра моды «Шанц» Я. С. Віткоўская па выніках фестывалю-конкурсу адзначана падзякай за асабісты ўклад у культурнае, маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Гэтыя ацэнка тым больш важкая, што ў складзе журы былі масцітыя прафесіяналы, сапраўдныя медыйныя зоркі: вядомая тэлевядучая «Добрай раніцы, Беларусь!», «Добры дзень, Беларусь!» на Першым нацыянальным канале Святлана Бароўская; акцёр, мадэль, генеральны дырэктар прадзюсерскага цэнтра агенцтва ГРАСТА (Германія) Аляксандр Назараў; старшыня цыклавой камісіі харэаграфічных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Ігар Шувалаў.

- Гэтыя ўзнагароды даказваюць, што «Шанец» нездарма носіць ганаровае званне - узорны калектыў! У «Шансікаў» яшчэ шмат ідэй, задумак і планаў, якія будуць увасоблены ў жыццё.

Усе навіны