Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 жніўня 2020

Эфектыўны працоўны дуэт маладых дубровенцаў

Менавіта так можна сказаць аб дуэце маладых работнікаў СГФ iм.Ю.Смiрнова камбайнеры Арцёме Саратокiне і кіроўцы, Іване Зайцаве.
Арцёма не так даўно ўшаноўвалі як маладога ўдзельніка жніва, першым намалаціўшым тысячу тон збожжа. А Іван Зайцаў з пачатку жніва - сярод лепшых вадзіцеляў на адвозцы збожжа.
- У мой маз уваходзіць два бункера збожжа, потым адвозка. Трэба паспяваць, каб камбайн не прастойваў, - кажа Іван Зайцаў.
Для маладога чалавека гэтая гарачая пара - шостая. Ураджэнец аг.Сватошыцы, атрымаўшы сярэднюю спецыяльную адукацыю, ўладкаваўся на працу ў Дубровенскае райпо. Але кожнае лета яго камандзіравалі на ўборку ў сельгаспрадпрыемствы раёна. А вясной 2020 гады ён стаў штатным супрацоўнікам СГФ iм.Ю.Смiрнова.
- Машына, вядома, няновая, але працаваць можна. А працу я сваю люблю і змяняць сельскай гаспадарцы не планую, - усміхаючыся, кажа 25-гадовы працаўнік.
У пацверджанне гэтага ён распавёў, што цяпер атрымлівае вышэйшую агранамiчную адукацыю ў БДСГА.
- Мне падабаецца і рытм сельскагаспадарчых работ, і калектыў, у якім я цяпер працую: ўсё па-дзелавому выразна, канкрэтна, і разам з тым добразычліва. Ды і з Арцёмам мы добра ладзім, разумеем адзін аднаго з паўслова. Усё гэта стварае перадумовы для добрага заробку, - разважае мой суразмоўца.
Мы заспелі гэты эфектыўны працоўны дуэт у абедзенны перапынак. Яны толькі скончылі працу на 30-гектарным полі ў в.Асінаўка і рыхтаваліся да пераезду на 120-гектарнае поле каля вёскі Брухаўцы. За абедам, які даставілі ў поле раздатчыца Вольга Секава і кіроўца Дзмітрый Казлоў, Іван Зайцаў падзяліўся сваімі планамі.
- На раніцу 10 жніўня на маім рахунку было больш за 1400 тон перавезенага збожжа. Калі не падвядзе надвор'е, то да вечара будзе каля паўтары тысячы.
Як стала вядома з аператыўнай зводкі райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 11 жніўня Іван Зайцаў перавёз 1485 тон збожжа. Слова сваё стрымаў.
Алена Корсакава. Фота аўтара.

Усе навіны