Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 жніўня 2020

Дубровенцы выбіраюць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

На участку № 2, які размясціўся ў інтэрнаце прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці ў Дуброўна, ажыўлена. Людзі спяшаюцца аддаць свой голас і такім чынам выказаць грамадзянскую пазіцыю. Жыхарка райцэнтра Валянціна Кузьмічова кажа: «Прагаласаваць за нашу агульную будучыню зараз асабліва важна. У Пасланні народу і парламенту Прэзідэнта прагучала самае галоўнае: важна не страціць Беларусь».


Сёння гэты пасыл выбаршчыкі падтрымліваюць, прыходзячы на ўчасткі для галасавання цэлымі сем'ямі і са святочным настроем.

– У нас дастаткова вялікі ўчастак - 2150 выбаршчыкаў, - кажа старшыня камісіі Алена Навумава. - Шмат вуліц, буйны прыватны сектар, дзе пражываюць як людзі сярэдняга і сталага ўзросту, так і моладзь. Для 4-х юнакоў і дзяўчат, якія галасуюць упершыню, мы падрыхтавалі сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

Уладзіславу Кармалыс у ліпені споўнілася 18 гадоў.



– Вось, будзе на памяць аб удзеле ў першых у маім жыцці выбарах каляндарык і буклет аб родным раёне, - кажа хлопец. - Вельмі хвалююся. Але члены камісіі усё патлумачылі, і, што ўдвая цешыць, павіншавалі мяне з гэтай знамянальнай падзеяй. Я дубровенец, тут нарадзіўся, вучуся і жыву. Хачу быць карысным сваёй малой радзіме. У наступныя выхадныя ажанюся. Буду несці адказнасць не толькі за сябе, але і за сваю сям'ю. Таму ўдзел у выбарах для мяне - не пустая фармальнасць, а сур'ёзны, адказны і ўзважаны крок.




Тым часам працэс галасавання ідзе сваёй чаргой на ўсіх участках для галасавання Дубровеншчыны. Члены камісіі гатовы адказаць на ўсе пытанні выбаршчыкаў, растлумачыць незразумелыя моманты і там, дзе неабходна, дапамагчы. Бачачы, што ля ўваходу нерашуча спынілася пажылая жанчына, да яе падышлі, правялі на месца, прапанавалі прысесці, усё патлумачылі. Яна прайшла ў кабінку і зрабіла свой выбар.

– Такія выклікаючыя прыхільнасць, добразычлівыя... Усе вы - вялікія малайцы! - кажа дубровенка, развітваючыся. Людзі прыходзяць галасаваць цэлымі сем'ямі. Шмат маладых бацькоў, дзядуль і бабуль з унукамі.





Для людзей старэйшага пакалення выбары - вялікае свята, у якім яны, вядома, хочуць прыняць удзел. На кожным участку працуюць буфеты, зараз праходзяць канцэртныя праграмы з удзелам творчых калектываў Дубровеншчыны.







Усе навіны