Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 студзеня 2021

Дубровенцы прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Нашы дзеці»

На рэспубліканскім узроўні ў акцыі «Нашы дзеці» прынялі ўдзел больш за 15 тыс. дзяцей. Усяго ж па краіне былі ахоплены рознымі мерапрыемствамі, якія праходзілі ў арганізацыях і ўстановах, - больш за 800 тыс. дзяцей.

Удзельнікамі абласной дабрачыннай ёлкі ў Віцебску сталі 950 дзяцей з розных куткоў рэгіёну. У традыцыйным мерапрыемстве, якое прайшло ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі, якія вызначыліся ў вучобе, творчасці, спорце, а таксама хлопцы, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях. Як і ў мінулыя гады, свята, з удзелам старшыні аблвыканкама Мікалая Шарстнёва і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Анатоля Ліневіча, адбыўся ў канцэртнай зале «Віцебск». Гонару прысутнічаць на гэтым свяце ўдастоіліся 17 навучэнцаў школ Дубровенскага раёна. Дэлегацыю суправаджалі метадыст РУМК Іна Папова і галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама Ірына Арцем'ева.


Актыўны ўдзел у акцыі «Нашы дзеці» прынялі і працоўныя калектывы Дубровеншчыны. Так, у першыя дні студзеня супрацоўнікі Дубровенскага РАУС падрыхтавалі навагоднія падарункі для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Начальнік РАУС Аляксей Цяпко, яго намеснік Аляксандр Мякіннікаў і начальнік АДАІ Дубровенскага РАУС Павел Спiчонак перадалі падарункі дзецям з найлепшымі пажаданнямі ў новым годзе.


А напярэдадні Калядаў да выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Дубровенскага раёна з віншаваннямі і падарункамі прыйшлі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Эстафету добрых спраў у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» прынялі першы сакратар Дубровенскага РК ГА «БРСМ» Таццяна Шкiндэрава і старшыня Дубровенскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Сакалова.

Яны павіншавалі дзяцей з навагоднімі святамі, уручылі ім падарункі. А таксама перадалі цацкі, прысмакі, развіваючыя гульні ад актывіста, члена першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Белтэлекама Дзмітрыя Гараўцова, супрацоўнікаў Беларусбанка, работнікаў Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дубровенскага раёна.

Госці падрыхтавалі для дзяцей тэатралізаванае навагодняе прадстаўленне з песнямі і гульнямі. Свята атрымалася як у цёплым сямейным коле - асабліва шчыры і сардэчны.

Усе навіны