Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 снежня 2020

Дубровенскія школьнікі выйшлі ў фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

Завяршыўся абласны этап дзесятага юбілейнага сезону рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». У гэты раз юныя вынаходнікі і рацыяналізатары, праграмісты і дызайнеры з'ехаліся ў г.Орша, дзе ў Лядовай арэне за права стаць паспяховым стартапам і прадставіць свой праект на рэспубліканскім этапе змагаліся больш за 40 аўтарскіх праектаў. Па выніках абласнога этапу пераможцаў назвалі ў 9 намінацыях.


Дубровеншчыну на гэтым прэстыжным конкурсе маладзёжнай творчасці прадстаўлялі праекты, якія перамаглі на раённым этапе: «Note voyage» аўтар Павел Карнееў (сярэдняя школа №2 г.Дуброўна) і «Разумны дамавічок Кузя», аўтар Андрэй Чарнаморцаў (сярэдняя школа №1 г .Дуброўна).

І не проста прадставілі, а сталі пераможцамі! Так, праект Андрэя Чарнаморцава заняў першае месца ў намінацыі «Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый». У намінацыі «Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера» адзначана праца Паўла Карнеева. Абодва юнакі атрымалі пуцёўкі ў фінал рэспубліканскага конкурсу інавацыйных маладзёжных праектаў.


- Дубровенскія школьнікі з першых гадоў правядзення конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прымаюць у ім удзел, практычна кожны год мы трапляем у фінал. Вось і Павел з Андрэем ўжо не першы год удзельнічаюць у конкурсе, у мінулым годзе яны не толькі выйшлі ў фінал, але і сталі пераможцамі на рэспубліканскім этапе. Гэтыя перамогі кажуць і пра сістэмнасць працы настаўнікаў школ з адоранымі дзецьмі, аб іх прафесіяналізме па выяўленню і суправаджэнню развіцця творчых здольнасцяў асобы, - адзначыла першы сакратар Дубровенскага райкама ГА «БРСМ» Таццяна Шкiндэрава.

Фінал конкурсу адбудзецца ў пачатку 2021 года. Пажадаем Андрэю і Паўлу поспехаў і далейшага творчага росту!

Алена Корсакава

Усе навіны