Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 лютага 2020

Дубровенскі раён наведалі супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС

На мінулым тыдні Дубровенскі раён наведала вялікая група супрацоўнікаў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС на чале з яго кіраўніком Сяргеем Мялешкіным. Мэта візіту - прафілактыка пажараў і гібелі людзей ад знешніх прычын, маніторынг працы назіральных камісій і каардынацыя сумеснай працы ўсіх суб'ектаў прафілактыкі.

У ходзе праведзенага мерапрыемства пажарныя наведалі больш за 500 домаўладанняў на тэрыторыі Зарубскага, Добрынскага і Малабахаўскага сельсаветаў, сустрэліся з навучэнцамі Зарубскай школы і жыхарамі аг.Зарубы.

Наведваючы жыхароў населеных пунктаў, супрацоўнікі МНС звярталі ўвагу на стан печаў і электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў, выкананне правілаў ўласнай бяспекі. У гутарках з насельніцтвам высветлілі, хто і як часта праводзіць тлумачальную і прафілактычную працу, кантралюе выкананне прадпісанняў і паводзіны чалавека ў побыце і на вытворчасці.

Падвядзенне вынікаў маніторынгу адбылося ў прысутнасці старшынь сельвыканкамаў і прадстаўнікоў усіх зацікаўленых службаў. Сяргей Мялешкін акцэнтаваў увагу прысутных на трывожнай статыстыцы па гібелі людзей ад знешніх прычын. Ён у даступнай форме на канкрэтных прыкладах распавёў аб асноўных прычынах гібелі людзей, узнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

Бескантрольнасць, безадказнасць і абыякавасць спараджаюць ўзнікненне надзвычайных сітуацый і часцяком гібель чалавека. Таму С.Мялешкiн звярнуў увагу на неабходнасць адказных адносін да сваіх абавязкаў ўсіх службаў і суб'ектаў прафілактыкі і заклікаў быць неабыякавымі да навакольных людзей і адбываючыхся падзей.

Гэтую ж думку працягнула і Святлана Рыжанская, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама. Яна падкрэсліла, што толькі разам можна вырашыць усе праблемы і запатрабавала прынцыповых і адказных адносін да выканання абавязкаў кожнага супрацоўніка на сваім працоўным месцы.

Наступным этапам у вырашэнні пытанняў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці і пацверджанні сумеснай зладжанай прафілактычнай работы ў раёне стане правядзенне акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі», якая пройдзе з 20 лютага па 1 сакавіка.

Святлана ШУРПАКОВА.

Усе навіны