«Дарога да святыняў» пройдзе праз Дуброўна
ўявіць без аднаго з галоўных яго складальнікаў — Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Да-рога да святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга. Яна пачынаецца напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства и крочыць па вялікіх і малых гарадах нашай краіны. Яе ўдзельнікі нясуць Непагасную Лампаду з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Нясуць яны ў сэрцах сваіх яшчэ адну лампаду — любоў да роднай матчынай
мовы, бо добра разумеюць, «хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў
сваю мову — усё згубіў». Таму гэта экспедыцыя — не падарожжа па прасторах
краіны. Гэта сапраўднае свята. Свята тых, хто захоўвае духоўную спадчыну
нашага народа, шануе родную мову. Гэта свята, каб несці людзям святло
веры і надзеі, святло асветніцтва. У 2023 годзе экспедыцыя з трыцца-
цю ўдзельнікамі адправіцца 30 жніўня па маршруце: Мінск - Святое Поле каля
в.Загор'е (Баранавіцкі раён) - в.Тарасава (Мінскі раён) - г.п. Плешчаніцы, в. – Новалу-
комль (Чашніцкі раён) – Чашнікі – Дуброўна– г.п.Расоны – г.п.Шуміліна – Гарадок.
Гэтымі днямі ініцыятыўная группа ўдзельнікаў пабывала ў Дубровенскім
раёне. На сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, прадстаўнікамі праваслаўнай
царквы, мясцовымі краязнаўцамі былі ўдакладнены месцы і час правядзен-
ня ўрачыстых мерапрыемстваў, сумесных богаслужэнняў, навукова-творчых
сустрэч, гутарак, выставак матэрыялаў папярэдніх экспедыцый.
Вельмі сімвалічна, што на Дубровеншчыну ўдзельнікі экспедыціі завітаюць
менавіта 1 верасня, у Дзень ведаў. Таму гэты дзень ў 2023 годзе абяцае быць
вельмі насычаным і незвычайным. Удзельнікаў экспедыцыі дубровен-
цы будуць урачыста сустракаць на мяжы раёна. Каля Парка Воінскай сла-
вы ўсе жадаючыя змогуць далучыцца да ўдзельнікаў экспедыціі і прайсці
хрэсным ходам да Свята-Нікольскага храма, дзе пройдзе ўрачыстае наба-
жэнства, пасля якога можна будзе запаліць свечкі ад прывезенага Свято-
га Агню. Па існуючай традыцыі каля храма будзе пасаджаны Сад Малітвы.
Пад карані пасаджаных дрэў ляжа зямля, узятая рабочай групай падчас папя-
рэдняй прапрацоўкі маршруту ў Гарадку, цяперашняй сталіцы Дня белару-
скага пісьменства, зямля з усіх месцаў, пройдзеных экспедыцыяй за 29 гадоў,
а таксама зямля Святога Поля, традыцыйна асвячанага ўдзельнікамі «Дарогі
да Святыняў» з'явы цудатворнай Іконы Покрыва Прасвятой Багародзіцы,
Даведніцы Экспедыцыі. У сваю чаргу прыгаршчы дубровенскай зямліцы
ўдзельнікі экспедыціі забяруць з сабой, каб пасыпаць яе пад дрэвы, якія будуць
пасаджаны ў Гарадку.
Удзельнікі экспедыцыі, а гэта паэты, пісьменнікі, вучоныя, музыканты, выступяць перад школьнікамі, у працоўных калектывах, наведаюць АКП, заняткі творчых аб’яднанняў. Яны шчыра і
яскрава распавядуць пра ўласны жыццёвы, творчы і духоўны вопыт, будзе
магчымасць прадэманстраваць свае творчыя здольнасць і ў пачынаючых
літаратараў Дубровеншчыны. Паздея абяцаке быць вельмі цікавай, таму сачыце за публікацыямі ў нашай газеце, каб скарыстаць цудоўную магчымасць далучыцца да яе.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.
Дубровенскі раён: пачатак гісторыі
20 жніўня 2024 года мы разам адзначым 100 гадоў з дня ўтварэння
Дубровенскага раёна. Усім нам трэба грунтоўна падыйсці да гэтай
падзеі: падрыхтаваць працоўныя падарункі, падвесці рахункі
зробленага, з падзякай і павагай узгадаць часы мінулыя і падзеі, якія
адбываліся на працягу стагоддзя на нашай зямлі. З гэтай нагоды мы
пачынаем рубрыку «Да 100-годдзя Дубровенскага раёна».
Сёння мы прапануем вам урывак з рабочых матэрыялаў новай кнігі
«Жыві і квітней, родны мой край»,
якая рыхтуецца краязнаўцам Аляксеем Гаўруцікавым
да 100-годдзя раёна.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі па новым адміністрацыйным дзяленні Горацкі па-
вет разам з Дубровеншчынай увайшлі ў Заходнюю вобласць (з 18 верасня 1918 года
—Заходняя камуна). Гэта было нязручна і ў плане кіравання, і для вырашэння што-
дзённых пытанняў для мясцовых жыхароў, для вырашэння якіх трэба было ехаць ці
ў Горкі, ці ў Смаленск.
19 лістапада 1918 года на пасяджэнні Дубровенскага валаснога камітэта РКП(б)
былло прынята рашэнне дэлегаваць старшыню валаснога камітэта партыі Льва
Кагана ў Смаленскі аблвыканкам з хадайніцтвам аб выдзяленні Дуброўна ў
адміністрацыйны раён.
У канцы 1921 года было пастаўлена пытанне аб аддзяленні Дуброўна ад Го-
рак і далучэнні да Аршанскага павета, што, безумоўна, было б значна зручней. Ды і
гістарычныя сувязі Дуброўна з Оршай былі больш цесныя.
Хадайніцтвы аб новым адміністацыйным падпарадкаванні ішлі з Дуброўна да вы-
шэйшага кіраўніцтва ажно да 1924 года. Зрушыўся працэс ў вырашэнні гэтага пытання
толькі 17 ліпеня 1924 года, калі пастановай другой сесіі ЦВК БССР шостага склікання
«Аб адміністрацыйна-гаспадарчым дзяленні БССР» быў утвораны Дубровенскі раён-
ны выканаўчы камітэт Аршанскай акругі. Старшынёй стаў таварыш Семерыкоў. Паве-
ты і воласці гэтай жа пастановай былі ліквідаваны.
Па новым тэрытарыяльна-адміністрацыйным падзеле Дуброўна набыў статус гора-
да, цэнтра Дубровенскага раёна. З гэтага моманту пачынаецца фарміраванне раёна і
яго структур. 10 жніўня ўтворана часовае райпартбюро. У той час на ўліку ў Дубровен-
скай валасной партарганізацыі знаходзіліся 44 члены і кандыдаты ў члены партыі.
Усе арганізацыйныя мерапрыемствы былі праведзены, і 20 жніўня 1924 года
быў сканструяваны (так адзначалася ў дакументах таго часу) Дубровенскі раён.
Ён уключыў Дубровенскую воласць, на тэрыторыі якой пражывала 15725 чала-
век; тры сяла і 40 вёсак Сваташыцкай воласці (14156 челавек); два сяла і 71 вёска
Новатухінскай воласці (14325); частку Саўскай воласці (тры вёскі, 418 чалавек); 12 вё-
сак Высоцкай воласці (3644); 8 вёсак Ляднянскай воласці (3013).
Такім чынам насельніцтва ўтворанага раёна склала 51261 чалавек. Раён быў падзе-
лены на 13 сельсаветаў: Дубровенскі, Загваздзінскі, Расасенскі, Негацінскі, Кляноўскі,
Цілівіцкі, Дабрынскі, Пірагоўскі, Будаўскі, Верацейскі, Азярэцкі, Чарнаручанскі,
Новатухінскі.
7 вераня 1924 года на агульным партыйным сходзе быў абраны раённы камітэт
партыі. У яго скад увайшлі: Вол (сакратар), Семерыкоў, Хейфец, Шкляр, Казлоў,
Глушэц, Гофман. У райкаме было два штатныя работнікі — сакратар і адказны
інструктар.
26 верасня быў зацверджаны райкам камсамола. Яго сакратаром стаў Рэйнгольд,
загадчыкам палітпрасветы — Міцкевіч. На той час раённая арганізацыя УЛКСМ
налічвала164 члены і 38 кандыдатаў. Юная змена — піянерыя — аб’ядноўвала 120
хлопчыкаў і дзяўчынак, з іх 80 — у Дуброўна.
Аляксей Гаўруцікаў заўважаў, што і пасля 20 жніўня 1924 года праходзілі змяненні
межаў і адміністацыйнага падзелу на тэрыторыі раёна. Пэўная частка сучаснай Дуб-
ровеншчыны ў першыя гады савецкай улады адносілася да Магілёўскай і Гомель-
скай губерній, якія ў свой час уваходзілі ў РСФСР. У 1956 годзе Дубровенскаму раё-
ну была перададзена частка скасаванага Арэхаўскага раёна, які існаваў з 1946 года.
Змяненняў было шмат, улічыць, а тым больш проста і коратка растлумачыць іх у фар-
маце газетнай публікацыі не прадстаўляецца магчымым.
Але ж краязнаўца засяродзіў увагу на тым, што ў ліпені 1924 года ў складзе Аршан-
скай акругі быў створаны Ляднянскі раён, а скасаваны быў ў ліпені 1931 года з перада-
чай тэрыторыі ў Дубровенскі раён. Гэтая падзея павялічыла колькасць насельніцтва ў
раёне, якое ў 1932 годзе складала 71308 чалавек, і зрабіла Дубровеншчыну памежнай
з Расіяй.
У пасляваенны час Дубровенскі раён знік з карты Беларусі. Згодна з Указам
Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1962 года ён быў ліквідаваны і
цалкам далучаны да Аршанскага раёна. Аднак зноў жа Указам Прэзідыума Вярхоўнага
Савета БССР ад 6 студзеня 1965 года раён быў адноўлены...
Такім быў пачатак летапісу нашага раёна. Сучасныя і гістарычныя старонкі якога
мы будзем з вамі разам ўзгадваць. Чакаем ад вас, паважаныя чытачы, разнастайных
успамінаў пра працоўныя будні і цікавых людзей. Запрашаем вас падзяліцца старымі
фотаздымкамі з аповедамі дзе і калі былі яны зроблены.