Ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці стартуе 15 кастрычніка
У Віцебскай вобласці ацяпляльны сезон пачнецца 15 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у галоўным упраўленні ЖКГ Віцебскага аблвыканкама.
Па рашэнні абласной рабочай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ў першую чаргу цеплыня пачне падавацца ў дзіцячыя садкі і школы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржархівы, бібліятэкі. У іх пацяплее з 15 кастрычніка.
З 16 кастрычніка паэтапная падача цяпла пачне ажыццяўляцца ў жыллёвы фонд, інтэрнаты, усе іншыя ўстановы адукацыі, тэатры, агульнагарадскія лазні.
«У гэтым годзе з улікам прагнозу на бліжэйшыя дні было прынята рашэнне пачаць ацяпляльны сезон раней за ўстаноўлены па нарматывах тэрмін. Да яго правядзення ўсё гатова: усе цеплакрыніцы і аб'екты жылфонду атрымалі пашпарты гатоўнасці, створаны неабходныя запасы паліва, выкананы іншыя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы», - канстатавалі ва ўпраўленні ЖКГ.
У асобных рэгіёнах вобласці па рашэнні мясцовых органаў улады падача цяпла ўжо пачала ажыццяўляцца. Так, улічваючы склаўшыяся ўмовы надвор'я на працягу апошняга тыдня і чаканае зніжэнне тэмпературы паветра, Полацкі райвыканкам прыняў рашэнне аб уключэнні ацяплення з 13 кастрычніка, дадалі ў РУП «Віцебскэнерга».
Па матэрыялах БелТА