Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Интернет-ресурсы
Погода на rp5.ru
Главная  >  Международный фестиваль песни и музыки «Днепровские голоса в Дубровно»
Международный фестиваль песни и музыки «Днепровские голоса в Дубровно»

ПОЛОЖЕНИЕ о Международном фестивале песни и музыки «Днепровские голоса в Дубровно»

ЗАЯВКА на участие в Международном фестивале песни и музыки "Днепровские голоса в Дубровно"

Положение о проведении выставки-конкурса «Кукла «Дубравушка"

Положение о проведении марш-парада, посвященного 625-летию города Дубровно

Положение о проведении районного смотра-конкурса на лучшую тематическую театрализованную площадку «Дубровенщина гостеприимная»

Положение о проведении районного фотоконкурса «Тут Радзімы маёй пачатак»

ПРОГРАММА XXV МЕЖДУНАРОДНОГО ФЕСТИВАЛЯ ПЕСНИ И МУЗЫКИ "ДНЕПРОВСКИЕ ГОЛОСА В ДУБРОВНО" 22-24 июня 2018 года



Международный фестиваль песни и музыки «Днепровские голоса в Дубровно»

г.Дубровно, Витебская область
Организаторами фестиваля являются: Дубровенский районный исполнительный комитет, Витебский областной исполнительный комитет, Министерство культуры Республики Беларусь.

Контактный адрес дирекции фестиваля:
Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Дубровенского районного исполнительного комитета
211587 Витебская область, г.Дубровно, ул. Комсомольская, 18
Телефон-факс (02137) 4 16 70, тел. (02137) 5 23 42.
Е-maіl: ok-dubrovno@tut.by

Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” (далей - фестываль) - грамадска-культурнае, мастацка-творчае мерапрыемства, якое спрыяе развіццю культуры і мастацтва розных народаў, адраджэнню народнай творчасці, асноўнымі мэтамі якога з'яўляецца:
- адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, далучэнне да іх шырокіх слаёў грамадства;
- развіццё і ўмацаванне міжнародных культурных сувязяў, абмен духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі, падтрымка замежных беларускіх дыяспар;
- эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах народнай песні і яе папулярызацыя;
- арганізацыя вольнага часу насельніцтва;
- паказ дасягненняў у галіне музычнага, харавога, харэаграфічнага мастацтва, народнай творчасці.   

3 1993 г. у Дуброўне праводзіцца фестываль песні і музыкі  “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, які пачынаўся 25 гадоў таму назад у дзень святкавання 600-годдзя г. Дуброўна, як абласны музычна-песенны агляд. 

За  25  гадоў свайго існавання агляд перарос межы горада, затым вобласці і, нарэшце, рэспублікі, стаў спачатку рэгіянальным, а ў 2004 годзе - міжнародным. Месца правядзення фестывалю абрана не выпадкова. Дубровеншчыну называюць “усходнім пабярэжжам Беларусі”, а Днепр – асноўная водная артэрыя, што бярэ пачатак у Расіі і нясе свае воды праз Беларусь у Дняпроўскі ліман Чорнага мора на Украіне.

Першапачатковая ідэя фестывалю – творчае супрацоўніцтва краін, абласцей і раёнаў, размешчаных уздоўж ракі Днепр. Традыцыйна ў ім прымалі ўдзел творчыя калектывы Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Беларусі, Чарнігаўскай вобласці Украіны і Смаленскай вобласці Расіі.

У 2004 годзе арганізатары фэсту вырашылі пашырыць яго межы. Свята народнай песні і музыкі шырока разгарнула свае абдымкі, стала добра вядомым для прафесійных і аматарскіх творчых калектываў не толькі Расіі, Беларусі і Украіны, але і ў Літвы, Латвіі, Эстоніі. У апошнія гады далучыліся творчыя калектывы з Польшчы, Славакіі, Малдовы, Сербіі, Румыніі, Турцыі.

Асноўная ідэяй фестывалю - яднанне славянскіх народаў, сяброўства суседніх краін, захаванне самабытнай нацыянальнай культуры.

Гасцямі і ўдзельнікамі фестывалю за 25 гадоў стала 14 краін: Літва, Латвія, Польшча, Сербія,  Турцыя,  Эстонія, Малдова, Украіна, Расія, Славакія, Румынія, Беларусь, Індыя, Аргенціна.

Праграма фестывалю штогод дапаўняецца новымі ідэямі, але асноўныя яго вехі   застаюцца нязменнымі. Ужо некалькі год запар гасцей фестывалю на мяжы Орша – Дуброўна з хлебам-солю і тэатралізаваным прадстаўленнем сустракаюць удзельнікі мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры раёна. У горадзе з песнямі і танцамі гасцей і ўдзельнікаў фествалю сустракае  народны фальклорны калектыў “Кудзеліца” і запрашае ўсіх на падворье “Дубровеншчына гасцінная” адведаць беларускія стравы. 

Штогод выстаўляюць на продаж свае вырабы ўдзельнікі народнага клуба майстроў “Дубрава”, майстры горада, раёна і вобласці.

Сімвалам фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” з’яўляецца птушка салавей. Выява птушкі ўпрыгожвае лагатып фестывалю і фестывальны знак. Керамічнай скульптурай салаўя ўзнагароджваюцца лаўрэаты фестывалю “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. Менавіта таму абласное свята-конкурс традыцыйнай свістулькі “Салавейка” ужо трэцці год праходзіць у г. Дуброўна ў рамках фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”.

Свята-конкурс традыцыйнай свістулькі “Салавейка-2018” праходзіць і з мэтай адраджэння і захавання традыцый глінянай свістулькі Віцебшчыны і Беларусі; папулярызацыі творчасці вядучых майстроў традыцыйнай свістулькі; павышэння прафесійнага ўзроўню і ўстанаўленне цесных творчых кантактаў паміж майстрамі народных мастацкіх з розных рэгіёнаў вобласці і рэспублікі; стымулявання развіцця творчага патэнцыялу і крэатыўнага мыслення удзельнікаў конкурсу.

Пяты год запар у рамках фестывалю ўдзельнікі раённага агляду-конкурсу на будуць спаборнічаць на лепшы панадворак гаспадарак раёна “Дубровеншчына гасцінная”.

Мэта агляду-конкурсу - адраджэнне, развіццё, папулярызацыя лепшых традыцый нацыянальнай культуры Дубровеншчыны і далучэнне да іх шырокіх слаёў насельніцтва; дэманстрацыя вырабаў майстроў народных рамёстваў і промыслаў Дубровеншчыны; папулярызацыя культуры Дубровеншчыны на міжнародным узроўні; павышэнне якасці правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў. У конкурсе прымаюць удзел сельскія выканаўчыя камітэты, аматарскія аб'яднанні, установы культуры, установы адукацыі г.Дуброўна, прадпрыемствы горада.     

Адкрыццё фестывалю праходзіць на цэнтральнай плошчы г. Дуброўна.  Восьмы год жыве праект "Абмен караваямі". Калектывы-удзельнікі на адкрыцці фестывалю абмяняліся караваямі з надзеяй, што пасля абмену яны стануць добрымі сябрамі і абавязкова запросяць адзін аднаго ў госці.

Кожны год для ўдзелу у праекце “Дыван сяброўства” калектывы-удзельнікі прывозяць са сваёй радзімы маленькія кавалачкі дываноў, на якіх прадстаўлена страна пражывання. Потым з гэтых маленькіх работ сшываецца вялікі дыван дружбы, які ўпрыгожвае фестываль на выставе, а ў далейшым захоўваецца ў фондах гісторыка-краязнаўчага музея.

У рамках Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» праходзіць выстава-конкурс «Лялька «Дубравушка» па стварэнню лялек у нацыянальных традыцыйных строях. Мэтай і задачамі праекта з'яўляецца: знаёмства з асаблівасцямі, нацыянальным каларытам, рацыянальнасцю, эстэтычнымі прынцыпамі традыцыйных касцюмаў розных народаў, садзейнічанне ўмацаванню міжнацыянальнай павагі;
адраджэнне і развіццё традыцыйных народных лялек Рэспублікі Беларусь і замежных краін;
фарміраванне эстэтычнага густу на аснове традыцыйнай нацыянальнай культуры; прыцягненне да заняткаў народнай творчасцю розных катэгорый насельніцтва, выяўленне таленавітых майстроў;
забеспячэнне высокага ўзроўню і якасці арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

Традыцыйна ўдзельнікі фестывалю наведваюць мемарыяльны комплекс «Рыленкі», дзе пахаваны салдаты розных нацыянальнасцяў.

 

Rating All.BY