Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
БРСМ
Погода на rp5.ru
Главная  >  По страницам районной газеты "Дняпроўская праўда"  >  “Государство и власть”
“Государство и власть”

Даступнае і дыхтоўнае жыллё для нашых суайчыннікау
15 октября

    16 кастрычніка ў вобласці і раёне адбудзецца адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Рашэнне жыллёвай праблемы і цэны на жыллё”. У гэты дзень у раёне будуць працаваць інфармацыйныя групы, якія ўзначаляць  кіраўнік і намеснікі раённага выканаўчага камітэта, яго аддзелаў і службаў. Члены інфармацыйных груп сустрэнуцца  з людзьмі ў гаспадарках і на прамысловых прадпрыемствах,  тлумачыць ім жыллёвыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам.
    Члены інфармацыйных груп будуць даводзіць да ведама людзей наступную інфармацыю. У 2007 годзе ў рэспубліцы ўведзена ў эксплуатацыю плошча жылых дамоў у колькасці 584  тысячы квадратных метраў, што на 14,2 працэнта больш, чым было яго ўведзена ў 2006 годзе.
    Штогод дзесяткі тысяч сем’яў нашых суайчыннікаў паляпшаюць жыллёвыя ўмовы. Тым не менш, прыходзіцца канстатаваць, што амаль трэцяя частка насельніцтва краіны не задаволена тымі жыллёвымі ўмовамі, у якіх яна пражывае. За апошнія 8 гадоў назіраецца тэндэнцыя роста колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Сярод тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умовах насельніцтва, якое пражывае ў інтэрнатах, у кватэрах, якія займаюць некалькі наймальнікаў, у дамах, якія прызнаны непрыгоднымі для пражывання. Сёлета з агульнай колькасці сем’яў, якія стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў, 337,5 тысяч – малыдыя  сем’і, 17,5 тысячы – мнагадзетныя, 19,6 тысячы – грамадзяне, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
     У 2008 годзе ў краіне прадугледжана забяспечыць увод у эксплуатацыю 5,2 мільёна квадратных метраў агульнай плошчы жылых памяшканняў.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 291 ад 3 чэрвеня 2008 года зацверджаны аб’ёмы будаўніцтва на 2009-2011 гады. Усяго ў рэспубліцы за тры гады павінна быць пабудавана 23,5 мільёна квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця сяла за перыяд з 2005 па 2010  гады ў сельскай мясцовасці будзе пабудавана не менш, чым 50 тысяч жылых дамоў, кватэр сярэдняй плошчай 70 квадратных метраў. Штогод у сельскіх населеных пунктах здаецца ў эксплуатацыю больш траці ад агульных аб’ёмаў узводзімага ў рэспубліцы жылля.
      Пераходу жыллёвага будаўніцтва на новы ўзровень садзейнічае рэалізацыя Канцэпцыі будаўніцтва (рэканструкцыі) даступнага і дыхтоўнага жылля для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 262 ад 22 лютага 2008 года.
     Члены інфармацыйных груп растлумачаць прадстаўнікам  працоўных калектываў, дзе яны пабудуць, сістэму цэнаўтварэння ў будаўніцтве і падыходы па яе дзяржаўнаму рэгуляванню, якія распрацаваны з улікам пастаўленай перад галіной ключавой задачай: забяспечэння даступнасці жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу у паляпшэнні жыллёвых умоў, шляхам стрымлівання росту кошту будаўніцтва жылля. Так было паведамлена, што ўсе работы па жыллёваму будаўніцтву не абкладваюцца падаткамі і зборамі, якія адносяцца на сабекошт (акрамя абавязковых узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне).
     Скарачаюцца тэрміны выдзялення зямельных участкаў для будаўніцтва жылых аб’ектаў, атрыманне дазваляльнай дакументацыі на іх праектаванне і ўзвядзенне, адкрыццё фінансавання, што таксама дазваляе скараціць дадатковыя затраты, якія павялічваюць кошт жылля.
     У рэспубліцы забяспечваецца кантроль за захаваннем норм працягласці будаўніцтва жылых аб’ектаў і ўстаноўленых гранічных нарматываў кошту аднаго квадратнага метра плошчы кватэр, якія будуюцца з дзяржаўнай падтрымкай.
У другім квартале 2008 года кошт аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у дамах буйнапанэльнага домабудавання склала 1017 тысяч рублёў, у жылых дамах з цэглы і газасілікатных блокаў – 1184 тысячы рублёў.
     Кошт квадратнага метра пры долевым будаўніцтве дасягае ад 1,5 тысячы долараў, на другасным рынку – ад 1,8 тысячы долараў у Мінску, у абласных цэнтрах, рэгіёнах кошт квадратнага метра жылля ніжэйшы.
    Кіраўнік нашай дзяржавы А.Р.Лукашэнка паставіў задачу падысці да фарміравання цэн на жыллё такім чынам, каб да 2010 года кошт аднаго квадратнага метра для льготных катэгорый грамадзян не перавышаў размера сярэднемесячнай заработнай платы ў краіне.
У 2008 годзе за кошт дзяржаўных сродкаў запланавана будаўніцтва сацыяльнага жылля  для 1878 мнагадзетных сем’яў і 898 сем’яў іншых малазабяспечаных катэгорый насельніцтва.
     Асноўным відам дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з’яўляецца льготнае крэдытаванне, якое ажыццяўляецца ў нашай рэспубліцы з 1996 года.
     Для мнагадзетных сем’яў прадугледжаны спецыяльны механізм, які гарантуе паляпшэнне іх жыллёвых умоў на працягу аднаго года.
     У 2007 годзе дзяржаўнай падтрымкай скарысталіся больш за 5350 шматдзетных сем’яў. У 2008 годзе на аказанне дзяржаўнай падтрымкі шмадзетным сем’ям  у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах, атрыманых на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля ў бюджэце краіны, прадугледжана звыш 17 мільярдаў рублёў. Каля 8 мільярдаў рублёў ужо выплачана. Задаволены практычна ўсе заявы грамадзян.
     У рэспубліцы таксама дзейнічае комплекс мер, накіраваных на паляпшэнне жыллёвых умоў моладзі.
       Перш за ўсё, маладыя людзі маюць магчымасць стаць на кватэрны ўлік незалежна ад памера жыллёвай плошчы, займаемай іх бацькамі. У 2007 годзе палепшылі свае жыллёвыя ўмовы 14,5 тысячы маладых сем’яў. Звыш 1,5 мільярда рублёў было выдзелена 2130 маладым сем’ям для пагашэння няльготных крэдытаў.

Святлана РЫЖАНСКАЯ,
начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама, член інфармацыйна-прапагандысцкай групы.

13 сентября
Камунальная гаспадарка напярэдадні адказнага экзамена

Цеплавая гаспадарка і жылфонд
Да прадстаячага ацяпляльнага сезона камунальнай службай шмат чаго зроблена і робіцца. У першай палавіне лета большая частка членаў калектыву ўдзельнічала ў падрыхтоўцы Дуброўна да правядзення ХV Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне-2008”. Зараз многія нашы рабочыя, спецыялісты і тэхніка задзейнічаны на работах у Оршы, якая рыхтуецца да прыёму ўдзельнікаў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2008”.
Аднак наша служба не здымае з сябе груз адказнасці за падрыхтоўку да работы ў асенне-зімовы перыяд усіх камунальных аб’ектаў. На сённяшні дзень кацельні ў вёсках і аграгарадках  Ерамееўшчына, Буда, Станіславова, Шабаны, Засценкі амаль поўнасцю гатовы да работы. У гэтыя дні заканчваем цыкл работ, звязаных з пабелкай памяшканняў, фарбаваннем драўляных канструкцый, устаноўкай і выпрабаваннем тэрмометраў, манометраў, прыбораў КІПіА. Кацельні ў названых вёсках будуць працаваць на мясцовых відах паліва: дровах, торфабрыкеце і кавалкавым торфе, які вырабляецца ў Асінторфе. Кацельні мікрараёна “Бярозкі”, райбальніцы, пасёлка Асінторф працуюць на прыродным газе, але падагрэў вады там ажыццяўляецца з прымяненнем дроў і торфу.
На зімовы ацяпляльны перыяд ЖКГ ужо назапасіла больш чым 52 працэнты розных відаў мясцовага паліва. Работы ў гэтым напрамку працягваюцца: спецыяльна створаная брыгада на выдзеленай нам Аршанскім лясгасам дзялянцы вядзе нарыхтоўку дроў. Штодня на аб’екты дастаўляем па некалькі дзесяткаў кубаметраў паліва.
Для зніжэння страт цеплавой энергіі пры падачы яе да спажыўцоў у аграгарадку Буда запланавана адрамантаваць цеплавыя  сеткі. Для гэтых мэт закуплены 318 пагонных метраў труб з сучаснай і больш надзейнай цеплаізаляцыяй. Распачаліся мантажныя работы, якія плануем завяршыць да пачатку ацяпляльнага сезона – 15 кастрычніка. 250 метраў цеплатрасы прадстаіць замяніць у Асінторфе. І тут, спадзяюся, укладземся ў тэрмін.
Найбольш складаны ўчастак работы – пасёлак Шабаны, дзе прадстаіць замяніць 700 метраў цеплатрасы.
У Будзе, Шабанах і Асінторфе, а таксама на іншых участках будзем выкарыстоўваць ПІ-трубы – папярэдне ізаляваныя, тэрмін службы такіх труб у 3,5-4 разы большы, чым у традыцыйных. Ды і страты цяпла ў іх значна меншыя. Увогуле цеплавую гаспадарку рыхтуем да работы з разлікам на 30-градусныя  маразы.
Многіх дубровенцаў і, у прыватнасці тых,  хто жыве ў мікрараёне “Будаўнік” непакоіць пытанне, адкуль у іх кватэры будзе паступаць цяпло, бо, як вядома, кацельня, якая падавала цяпло, часова была выведзена са строю…
На сёння на гэтым аб’екце вядуцца работы. Працуюць два катла на дровах. Падагрэтая вада ў кватэры дубровенцаў падаецца менавіта з гэтай кацельні.
Абласным упраўленнем жыллёва-камунальнай гаспадаркі нам выдзяляецца 90 мільёнаў рублёў на набыццё неабходнага абсталявання і мантаж комплекснага трансфарматангага пункта, адкуль кацельная мікрараёна “Будаўнік” будзе сілкавацца электраэнергіяй. Пасля прыёмкі гэтага важнага аб’екта мы перададзім яго на абслугоўванне спецыялістам раёна электрасетак.
Праведзена рэвізія цеплавой гаспадаркі дамоў і складзены план работ. На сённяшні дзень ажыццёўлена прамыўка і наладка 15 з 22 бойлераў. У доме № 10 па вуліцы Нікандравай зманціраваны новы бойлер. Там, дзе не было помпаў, яны ўстанаўліваюцца. Помпы прызначаны для больш надзейнага забеспячэння спажыўцоў падагрэтай вадой і для таго, каб у ванных пакоях кватэраўладальнікаў, нарэшце, пачалі працаваць сушылкі для ручнікоў. Рамантуюцца, там дзе гэта патрэбна, уваходныя дзверы ў пад’ездах, вокны ў падвалах. Па магчымасці ажыццяўляем замуроўванне стыкаў паміж блок-пакоямі. Гэтыя работы праведзены ў дамах № 8А. 6А, 3 мікрараёна “Бярозкі”,  Кандрацьева 2А і інш. Шмат спраў з рамонтам дахаў. Думаю, што да снежня і гэтыя работы завершым.
Вядзецца падрыхтоўка да капітальнага рамонту дома № 2 па вуліцы Крупскай, на будучы год запланаваны капрамонт дома № 9 у гэтым жа мікрараёне.
Па меры наяўнасці сродкаў райжылкамунгас замяняе шкловату на больш надзейны цеплаізаляцыйны ўцяпляльны матэрыял. Два гады назад у новыя “шубы” апранулі трубы цепласістэмы ў мікрараёне “Бярозкі”, а сёлета новы ўцяпляльнік з’явіўся на ўчастку ад кацельні да дома № 9.
Пенаполіўрэтан – прынцыпова новы тэхналагічны цеплаізаляцыйны матэрыял. Праблема энергазабеспячэння – адна з актуальных задач дзяржавы. Яшчэ нядаўна асноўным цеплаізалятарам лічыліся шкловата, руберойд: усё гэта апраналася ў металічную абалонку з ацынкаванага металу. Страты цяпла былі значныя. Зараз усё больш і больш для цеплаізаляцыі труб цеплатрас прымяняецца так называемае футра, якое вырабляюць з ППУ – пенаполіўрэтана. Гэта экалагічна бяспечны матэрыял на 98 працэнтаў складаецца з паветраных пузыркоў шчыльна ўкладзеных у ячэйкі з поліўрэтана, і падобных на застыўшую мантажную пену. Такая футра-шалупіна (скорлупа) вытрымлівае высокія нагрузкі, не ўпітвае вільгаць і не разбураецца ёй, устойлівая да гніення, агрэсіўнай прамысловай атмасферы. Але самае галоўнае – поліўрэтанавая футра-шалупіна амаль не прапускае не толькі цяпло, а і холад, і можа праслужыць не менш 25 гадоў. Такі ўцяпляльнік  выпускаецца ў ТАА “Алме” г.Наваполацк. У гэтыя дні мы завозім новую партыю поліўрэтанавага ўцяпляльніка і неўзабаве прыступім да рамонту ўчасткаў вонкавых цеплатрас ад вуліцы Гарулёва да завулка Садовы і далей да РДК, а таксама ўчастка цеплатрасы ад вуліцы Нікандравай да адміністрацыйна- вучэбнага корпуса ліцэя сельгасвытворчасці. На гэтым участку работы ўжо вядуцца.
Водазабеспячэнне і каналізацыя
Наш калектыў сваімі сіламі ажыццявіў будаўніцтва водавода ад воданапорнай вежы ў мікрараёне “Бярозкі” да будынка філіяла “Беларусбанк”, замяніўшы старыя чыгунныя 100-міліметровыя трубы, якія праслужылі больш за 50 гадоў, на поліэтыленавыя дыяметрам 160 мм. Гэта дазволіць значна павялічыць ціск і палепшыць паступленне пітной вады не толькі ў пяціпавярховыя дамы ЖКГ, а і  на вуліцы Паштовая і Старапаштовая, Шклоўская і яе завулкі, вуліцы Касманаўтаў, Палявая і інш. Здадзена ў эксплуатацыю і добра працуе станцыя абезжалезвання вады па вуліцы Крупскай, магутнасцю ачышчэння ў суткі 1200 кубаметраў вады.
Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы для мантажу модуля чарговай станцыі абезжалезвання пітной вады ля водазабору цэнтральнай раённай бальніцы. Яе магутнасць каля 400 кубаметраў ачышчанай вады ў суткі. Распачаліся работы па замене металічнай ёмістасці на воданапорнай вежы цэнтральнай раённай бальніцы. Выраб металічнай ёмістасці забяспечаць спецыялісты Магілёўскага завода металаканструкцый, якому адрасаваны наш заказ. Гэтыя работы плануем выканаць у трэцім – пачатку чацвёртага квартала бягучага года (неўзабаве гараджане, якія жывуць на вуліцах Аршанская, Задубровенская і завулкаў, якія прылягаюць да іх, адчуюць усе перавагі з водазабеспячэннем).
Зроблены заказы на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі на новы водазабор у пасёлку Шабаны,  будаўніцтва станцый абезжалезвання пітной вады ў аграгарадках Станіславова і Ерамееўшчына. Работы запланаваны на 2009-2010 гады.
Зараз вядуцца работы па будаўніцтву аграгарадка Калінаўка. Камунальнікі цяпер заняты капрамонтам водаправодных сетак даўжынёй 600 пагонных метраў. Закуплена і ўстанаўліваецца новая запорная арматура з прарэзіненымі наканечнікамі, што паслужыць больш даўжэйшай іх эксплуатацыі.
Да 1 кастрычніка закончым рамонт 200 пагонных метраў водаправода ў вёсцы Сярэдні Дзяцель сельгаскааператыва “Каманіна”. На вуліцы ўстанаўліваюцца новыя водаразборныя калонкі.
Шмат чаго зроблена ў плане  рамонту водаправодных сетак у жылых дамах трох гарадскіх мікрараёнаў, дзе ўстанаўліваюцца прыборы ўліку спажывання халоднай і гарачай вады.
--Не першы год вядуцца размовы наконт рамонту каналізацыйнага дзюкера, што праходзіць па дну ракі Днепр і капрамонту ачышчальных збудаванняў.
На пракладку новага дзюкера па дну ракі Днепр ёсць неабходная праектна-каштарысная дакументацыя. Работы запланаваны на 2009 год. Для прагону каналізацыйных сцёкаў у ачышчальныя збудаванні будзе прыменена поліэтыленавая труба  вялікіх памераў. Што датычыць непасрэдна саміх ачышчальных збудаванняў, капрамонту карт, то і гэта будзе рабіцца ў будучым годзе.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі № 417 “Аб прыцягненні грашовых сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця для рэалізацыі праекта “Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення” наш раён, у ліку шасці раёнаў Віцебскай вобласці ўключаны ў гэту праграму. Нам будуць выдаткаваны патрэбныя сродкі на рэканструкцыю карт палёў ачышчальных збудаванняў. Якая будзе выдаткавана сума, пакуль невядома.
Пры добраўпарадкаванні цэнтральнага сквера ў дарожкі ўкладзена 1200 квадратных метраў тратуарнай пліткі. І няхай архітэктурная кампазіцыя фантана не вельмі ўжо і велічная, але ён стаў пэўным упрыгожваннем цэнтральнай часткі горада. Шкада толькі, што асобныя дубровенцы з ліку моладзі не вельмі дбаюць аб  прыгажосці і захаванасці фантана. Асабліва пасля выхадных дзён нашым рабочым  даводзіцца выцягваць з чашы фантана шмат рознага смецця, дзесяткі поліэтыленавых бутэлек і г.д. Культура нашай моладзі жадае быль лепшай.
Многія ўчасткі вуліц райцэнтра “апрануліся” ў новае асфальтабетоннае пакрыццё – укладзена 20 тысяч квадратных метраў асфальту. На добраўпарадкаванні да адкрыцця фестывалю зрасходавана больш за 350 мільёнаў рублёў.
У гэтыя дні работы па добраўпарадкаванню працягваюцца: вядзецца ўкладка тратуарнай пліткі ад вуліцы Першамайская ў бок моста, а ў бліжэйшы час пачнецца весціся рамонт пешаходных дарожак ад леваўзбярэжжа да перакрыжавання вуліц Пралетарская, Аршанская і інш. Будуць устаноўлены прыгожыя металічныя поручні ўздоўж праезнай часткі дарогі да рамантуемага моста.
У гэтыя дні кіпіць работа на вуліцы Нікандравай – брыгада рабочых-камунальнікаў будуе пешаходную дарожку з укладкай тратуарнай пліткі ад магазіна “Гаспадарчыя тавары” да ліцэя сельгасвытворчасці. Будзе ўкладзена каля 600 квадратных метраў пліткі. Тым самым мы здымем з парадку дня шматлікія скаргі жыхароў мікрараёна “Бярозкі” на дрэнны стан тратуара.
Будаўнікі “Мостаатрада № 425” робяць усё магчымае для таго, каб да часу дэмантажу вайскоўцамі наплаўнога моста цераз раку Днепр (дэмантаж намячаецца на лістапад месяц), выканаць бетонныя работы на ўсёй плошчы моста, зманціраваць кансолі, зрабіць пешаходны тратуар з агароджваннем і блок-бардзюр, які аддзеліць праезную частку моста для аўтамабіляў ад пешаходаў, і адкрыць часовы, аднабаковы рэгулюемы рух аўтатранспарту па капітальна рамантуемым мосце. Гэта дазволіць нашаму раёну сэканоміць вялізныя грашовыя сродкі, якія б спатрэбіліся, калі б рух аўтатрактарнай тэхнікі ў зімовы перыяд, ажыццяўляўся ў аб’езд, цераз Аршанскі раён.
У рабоце раённай камунальнай службы ёсць шэраг недахопаў. Так, несвоечасовыя плацяжы з боку кватэраздымшчыкаў і ўсіх тых, хто карыстаецца камунальнымі зручнасцямі, не дазваляюць калектыву ЖКГ своечасова разгортваць многія рамонтныя работы. Запазычанасць па камунальных плацяжах толькі па групе фізічных асоб па стану на 1 жніўня перавышае 85 мільёнаў рублёў.
Камунальная гаспадарка раёна – вельмі складаны механізм, які павінен працаваць без збояў. Яму патрэбна дапамога калектываў асобных прадпрыемстваў і, у прыватнасці, ААТ “Дубровенскі льнозавод”, ААТ “Дубровенскі райаграсервіс”, раёна электрасетак.
Падрыхтаваў да друку Леанід ДУДАРАЎ.

Rating All.BY