Главная    Карта сайта    Написать письмо
Ru   En
Фотогалерея
Смотреть фото
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
БРСМ
Погода на rp5.ru
Главная  >  По страницам районной газеты "Дняпроўская праўда"  >  «Культурный меридиан»
«Культурный меридиан»

Брава, Жанэт!
1 лістапада 2008

      На прыканцы мінулага тыдня глядзельная зала раённага Дома культуры была, вобразна кажучы, запоўнена “пад завязку”. У зале былі людзі, скроні якіх упрыгожвае сівізна, а таксама дзеці школьнага ўзросту, і дзеткі  дашкольнага ўзросту. Многія дубровенцы прыйшлі на канцэрт усёй сям’ёй. Гэта як бы падкрэслівала тэму праходзячай зараз на Віцебшчыне культурна-спартыўнай акцыі “За здаровую сям’ю” з удзелам ужо вядомай на Беларусі эстраднай спявачкі Жанэт. Менавіта ўдзельнікамі і гледачамі сольнага канцэрта спявачкі і шоу-балета сталі сотні гараджан. У руках многіх  дзяўчат і мужчын былі гваздзікі, якія прызначаліся Жанэт. Прыхільнікаў творчасці і таленту маладой спявачкі было шмат. Гэта пацвердзілася канчаткова пасля заканчэння канцэрта, калі Жанэт раздавала аўтографы і свой музычны альбом на кампакт-дыску ў фае РДК.
... Пасля некалькіх выкананых песень Жанэт сардэчна вітала дубровенцаў. Яна шчыра прызналася, што вельмі рада сустрэць у глядзельнай зале РДК знаёмыя твары аматараў эстраднай песні, з якімі раней сустракалася на святочным канцэрце ў рамках песеннага фэсту “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” на гарстадыёне.
Дружнымі апладысментамі сустрэлі гледачы і выступленне другой удзельніцы акцыі, эстраднай спявачкі і сяброўкі Жанэт — Ружыны. Спявачка паведаміла гледачам, што яна сама маці цудоўнай маленькай дачушкі, а таму вельмі рада, што ў зале шмат бацькоў з малымі дзецьмі.
      Чарговы выхад на сцэну Жанэт быў нечаканым. Спявачка запрасіла  да сябе на сцэну самых маленькіх гледачоў — хлопчыкаў і дзяўчынак. Разам з імі яна выканала цудоўную песню-калыханку, потым частавала ўсіх дзетак салодкімі прысмакамі.
Спадабалася гледачам і выступленне шоу-балета групы ў складзе чатырох дзяўчын — Алены, Аляксандры, Кацярыны і Віалеты. Акрамя сольнага выступлення, яны ўвесь час суправаджалі выступленне Жанэт.
      У час аднаго невялікага перапынку звяртаючыся да дубровенцаў, да маладых сямейных пар, спявачка заклікала іх мець у сям’і як мага больш дзяцей. Паабяцала, што праз год  вернецца ў Дуброўна і абавязкова выступіць перад гледачамі з канцэртам, у якім праспявае свае новыя песні.
      Жанэт прызналася, што вельмі любіць дзяцей і што ў сям’і яе бацькоў восем дзяцей — чатыры хлопчыкі і чатыры дзяўчынкі!
       Шоу-праграма “За здаровую сям’ю”, якая праходзіць у рамках года здароўя з 25 верасня па 14 снежня, з удзелам эстраднай спявачкі Жанэт доўжылася амаль дзве гадзіны. Напрыканцы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Рандарэвіч падарыў спявачцы букет цудоўных белых руж і ляльку “Дубрава” – сімвал Дубровеншчыны, вырабленую рукамі мясцовых умельцаў. Мікалай Мікалаевіч ад імя райвыканкама і райсавета дэпутатаў, раённага савета ветэранаў, усіх дубровенцаў сардэчна падзякаваў Жанэт за цудоўны вечар, запрасіў спявачку не забываць дарогу на зямлю гасціннай Дубровеншчыны.
Леанід ДУДАРАЎ.

 

17 сентября
Культурныя сувязі пашыраюцца

Беларускія песні і прысмакі добра ацанілі сябры-палякі
У ліпені на адрас старшыні Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта А.І.Лукашова прыйшло запрашэнне ад маршала упраўлення Лодзеўскага ваяводства Рэспублікі Польшча Уладзіміра Фізіяка аб удзеле ў перыяд з 4 па 8 верасня ў традыцыйным кірмашы ваяводства, дзе дэманструюць сваё майстэрства і дасягненні ў сферы рамёстваў і культуры, народнай творчасці замежныя рэгіёны краіны садружнасці і партнёрства, народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Крыніца”, народнага клуба нацыянальнай кухні “Дубровенскія прысмакі” РАМЦа і майстроў Дома рамёстваў.
Распавядае начальнік аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама Кацярына Лабука.
--Зразумела, візіт у Польшчу -- для ўсіх нас  быў адказны экзамен, да якога грунтоўна рыхтаваліся.
Дом рамёстваў у Лодзі прадстаўлялі Вольга Сяргееўна Аляксеева і Наталля Сяргееўна Аўчарова, клуб “Дубровенскія прысмакі” – Таццяна Уладзіміраўна Гарзуева і Тамара Емяльянаўна Сінякова. У Польшчу майстры Дома рамёстваў і клуб “Дубровенскія прысмакі” везлі ганчарныя, саломаплеценыя, керамічныя, ткацкія, вышываныя вырабы, якія зроблены рукамі мясцовых майстрых. З кулінарыі везлі тое, што можа доўга захоўвацца. 6 верасня мы разам з сотнямі іншых удзельнікаў ярмаркі Лодзінскага ваяводства выставілі дзве палаткі на адной з самых прыгожых вуліц Лодзі і самай доўгай вуліцы ў Заходняй Еўропе (яе працягласць з краю ў край больш двух кіламетраў). Было шмат наведвальнікаў і жадаючых нешта купіць у нашых майстроў, памацаць рукамі, нечым пачаставацца. Вялікім попытам карысталіся выпечкі Тамары Сіняковай, яе медавуха.  Расхопліваўся чорны хлеб з беларускім салам (у Польшчы ва ўжытку толькі белы пшанічны хлеб). Побач з нашымі палаткамі размяшчаліся гандлёвыя рады народных майстроў з Аўстрыі, Венгрыі, розных ваяводстваў Польшчы. Многія палякі цікавіліся рэцэптамі нашых прысмакаў, ажыўлена размаўлялі з  дзяўчатамі. Аказваецца, яны нядрэнна ведаюць беларускую мову.
Нам жа было цікава пазнаёміцца з горадам Лодзь, убачыць яго ўсе славутыя мясціны.
Лодзь і Лодзінскае ваяводства размешчаны ў цэнтральнай Польшчы. Яго плошча складае больш 18 тысяч квадратных метраў, на тэрыторыі пражывае больш 2,6 мільёна чалавек, большасць якога жыве непасрэдна ў Лодзі і лодзінскай агламерацыі. Лодзь з’яўляецца сталіцай рэгіёна, горад, у якім гісторыя старых фабрык змешваецца з сучаснасцю. Тут шмат музеяў: ткацтва, кінематаграфіі, гісторыі горада і традыцый незалежнасці.
Знаходзячыся ў Лодзі, мы пабывалі на галоўнай вуліцы горада – Пётркоўскай, на якой узвышаюцца манументальныя палаты былых фабрыкантаў, прэзентабельныя грамадскія будынкі. Тут размешчаны цікавы па архітэктуры будынак філармоніі імя А.Рубінштэйна, дзе праводзяцца шматлікія міжнародыя фестывалі і музычныя канцэрты сімфанічнай музыкі. На адным з такіх канцэртаў па запрашэнню маршала горада Лодзь Уладзіміра Фізіяка  нам пашчасціла пабываць.
Шматлікія турысты і ўдзельнікі шматлікіх фестывалей лічаць горад Лодзь ідэальным месцам для пакупак.
На вуліцы размешчана больш за 100 лабаў (магазінаў), дзесяткі атэляў, гасцініц, музеяў, знакамітых палацаў, помнікаў літаратуры і дойлідства. Тут  праходзяць фестывалі, кірмашы, народныя святы і спартыўныя спаборніцтвы.
Менавіта на гэтый вуліцы  размешчаны дзве сцэнічныя пляцоўкі.
7 верасня  наша “Крыніца” раніцай выступіла са сваёй праграмай працягласцю ў адну гадзіну спачатку на галоўнай сцэне традыцыйнага кірмаша ваяводства. Разам з намі сваё майстэрства дэманстравалі самадзейныя калектывы з Аўстрыі, Венгрыі, Польшчы, мясцовыя спевакі і танцоры. Мы прадэманстравалі песні і музыку розных часоў і народаў. Выступленне “Крыніцы” палякам спадабалася.
Мы атрымалі  запрашэнне ад кіраўніка дэлегацыі Аўстрыі. Ён запэўніў, што ў бліжэйшы час накіруе афіцыйнае пісьмо-запрашэнне ва ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, каб у Аўстрыю накіравалі “Крыніцу” з Дуброўна.
Вельмі многія палякі, іншыя ўдзельнікі кірмашу лічылі за гонар сфатаграфавацца з нашымі дзяўчатамі, з ансамблем “Крыніца”. Яны былі ў захапленні ад нашых сцэнічных касцюмаў, якія на фоне касцюмаў іншых калектываў-удзельнікаў былі самымі прыгожымі.
У паезцы ў Лодзть з нашымі самадзейнымі артыстамі выязджала галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Галіна Фёдараўна Барткевіч, якую многія дубровенцы добра ведаюць па яе ўдзелу ў нашым фэсце “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”. У Лодзі нас сустракаў прадстаўнік пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Тадэуш Іванавіч Стружэцкі, які курыруе пытанні культуры і сувязей творчых калектываў. Гідам і куратарам былі пані Анэта, якая добра валодае рускай і беларускай мовамі, а таксама прадстаўнікі ўпраўлення маршала ваяводства Лодзі Міхаіл Пітранек і пані Барбара Рубак. Гэтыя людзі за кароткі час нашага знаходжання пазнаёмілі нашу дэлегацыю з многімі славутымі месцамі Лодзі і Варшаны.
Мы вельмі ўдзячны за дапамогу і падрыхтоўку ў арганізацыі такой вторчай паездкі ў Польшчу нашаму земляку, галоўнаму спецыялісту аддзела па справах нацыянальнасцей Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Міхаілу Леанідавічу Рыбакову.

Кацярына ЛАБУКА,
начальнік райаддзела культуры Дубровенскага райвыканкама.

Rating All.BY