|
Да 90-годдзя ВЛКСМ З камсамольскім білетам ля сэрца 29 кастрычніка 2008
Я ганаруся тым, што маё жыццё звязана з легендарным Асінторфам, што тут пачыналася маё камсамольскае юнацтва. І такая цікавая паралель: ВЛКСМ і торфапрадпрыемства “Асінторф” – равеснікі, яны былі створаны ў 1918 годзе. І хоць абодва ўжо не існуюць, але камсамол у сэрцах соцень мільёнаў, а “Асінторф” -- у сэрцах дзесяткаў тысяч людзей пакінулі запамінальны, яркі след. Мая старэйшая калега, з якой я падтрымліваю сувязі, -- Надзея Харытонаўна Чарняўская ўжо расказвала са старонак раённай газеты пра сваё камсамольскае юнацтва, якое таксама пачыналася на Асінторфе. Але гісторыя асінторфскай школьнай камсамоліі такая цікавая і багатая, што я лічу патрэбным прадоўжыць і дапоўніць яе аповяд. Пачну з перыяда Вялікай Айчыннай вайны. Н.Х.Чарняўская называла свайго аднакласніка, камсамольца, Героя Савецкага Саюза Івана Аўдзеевіча Авекава, родам з вёскі Асінаўка. Адважны лётчык, камандзір эскадрыллі знішчальнікаў капітан І.А.Авекаў загінуў 17 красавіка 1943 года. Пахаваны ў г.Данкоў Ліпецкай вобласці ў брацкай магіле, на якой устаноўлены помнік. 26 чэрвеня гэтага года, у гадавіну вызвалення Дубровеншчыны, на вакзале ст.Асінаўка была ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Героя. У нашым раёне мала каму вядома імя яшчэ аднаго Героя Савецкага Саюза – Сяргея Анісімавіча Каваленкі, 1921 года нараджэння. Гэта таму, што нарадзіўся ён у вёсцы Ульянавічы Сенненскага раёна. А ў 30-х гадах мінулага стагоддзя камсамолец Сяргей Каваленка вучыўся ў Асінторфскай школе, тут пранікаўся духам патрыятызму. У час вайны трапіў у канцлагер, уцёк да партызан. На фронце з красавіка 1944 года, радавы. Вызначыўся ў баі пры расшырэнні плацдарма на Одэры паўднёва-заходней горада Шургаст (Германія). 1 лютага 1945 года ў вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога стрымліваў наступленне. Натхнёныя яго подзвігам, байцы падняліся ў атаку і авалодалі важнай пазіцыяй. Званне Героя Савецкага Саюза Сяргею Каваленку прысвоена пасмяротна. Нямала былых вучняў Асінторфскай школы змагаліся з ворагам. Многія яе выпускнікі сталі прафесіянальнымі ваеннымі. Сярод іх генерал Валерый Аляксеевіч Хахлоў, які цяпер жыве і працуе ў Мінску. Некалі ў школе вучылі напамяць верш Аркадзя Куляшова “Камсамольскі білет”. Юнак, які трапіў да ворага, пайшоў на пакутніцкую смерць, але не згадзіўся ўласнымі рукамі знішчыць-парваць ці кінуць у палонку свой камсамольскі білет. Маладыя падпольшчыкі Асінторфа камсамольскія білеты пры сабе не насілі, гэта было рызыкоўна для жыцця. Але перад ворагам трымаліся гэтак жа непахісна, як і той легендарны юнак. Станіслаў Пятровіч Шмуглеўскі, важак Асінторфскай камсамольскай арганізацыі (на жаль, яго ўжо няма ў жывых), у сваёй кнізе «Призванные Отечеством» (УП «Типография «Победа», Молодечно, 2002 год) апавядае аб тым, як да яго і іншых арыштаваных па падазрэнню ў антыакупацыйнай дзейнасці, пасля катавання голадам і пабоямі «…тюремщики применили так называемый безводный метод допроса. Арестованных кормили только соленой селедкой и не давали ни глотка воды. Уже на третий-четвертый день многие ребята потеряли способность двигаться, впадали в полуобморочное состояние… …Очнулся от прикосновения к груди чего-то холодного. Это была вода. Она проливалась из ведра, которое держал перед моими глазами немец. Удержаться от соблазна не было сил… В ведре осталась одна треть, но жажда становилась все сильнее. Становилось тяжело дышать. Появились боли в животе. Я оторвался от ведра. Тогда двое охранников скрутили мне руки, разняли зубы штыком и начали лить воду в рот, пока я не стал задыхаться. После этого привязали веревкой к лавке, положили на живот доску и стали давить. Резкая, как удар электрического тока боль пронзила все тело. Изо рта ударил фонтан воды, глаза вылазили из орбит, из ушей и носа хлынула кровь. Сознание то уходило, то возвращалось вновь… Очнулся в камере. Душила тошнота. Сил подняться не было”. Станіслаў Шмуглеўскі, перадваенны сакратар школьнай камсамольскай арганізацыі, выстаяў, не зламаўся і не сагнуўся перад ворагам. Выручыў яго партызанскі камбрыг К.С.Заслонаў за буйны хабар следчаму (шэсць тысяч нямецкіх марак). Пра асінторфскіх камсамольцаў-падпольшчыкаў напісана нямала, а ўсё ж хочацца сказаць: гэта было адважнае, мужнае племя, гэта былі юнакі і дзяўчаты, прызваныя на барацьбу з ворагам не ваенкаматамі, а сапраўды самой Айчынай, якая жыла ў іх сумленні, у іх сэрцах і патрабавала самаахвярнасці. Яны гатовы былі на гэта, частка іх загінула ў барацьбе з лютым ворагам. У мірны час самаахвярнасць не патрабавалася. Але нас як бы акружаў арэол нашых папярэднікаў, мы былі гатовыя на добрыя справы, ахвотна браліся і выконвалі іх. Я – камсамолка 60-х гадоў. Нарадзілася ў Асінторфе, тут вучылася ў школе. У пачатку 60-х гадоў школьная камсамольская арганізацыя налічвала каля сотні членаў ВЛКСМ. Сакратаром была Валянціна Сцяпанава. Ажыўлена, з задзірынкай праходзілі камсамольскія сходы. Запомніўся сход на тэму “Веды патрэбны ў жыцці так, як вінтоўка ў баі”. Магчыма, трохі пафасна, але мы разумелі гэта так. Правільна разумелі. 60-я гады – перыяд “кукурузнай эпапеі”. Мы, камсамольцы, прымалі ўдзел у вырошчванні гэтай капрызнай “каралевы палёў”. За класамі ў падшэфным калгасе замацоўвалі ўчасткі для праполкі. Дапамагалі і роднаму торфапрадпрыемству ў сушцы торфу. Мы складвалі тарфяныя цаглінкі ў змейкі, затым -- у клеткі, каб торф падсыхаў, потым дарослыя збіралі яго ў гларфушкі (кошыкі) і складвалі ў штабелі. Запомнілася работа ў калгасе на ўборцы бульбы, мы спаборнічалі -- хто больш назбірае вёдраў. З нашым удзелам был пабудавана цяпліца, дзе пачалі вырошчваць кветкі, агуркі, памідоры. І адпачываць умелі цікава. У час маёй вучобы праводзіліся першыя ў школе турніры клуба вясёлых і знаходлівых, завадатарамі былі Віця Лістападаў, Саша Сідарэнка, Люба Лісагурская і іншыя. Працаваў харавы гурток, які ўзначальваў дырэктар школы Якаў Барысавіч Касоўскі. Хор быў вельмі вялікі, спявалі ў ім настаўнікі і вучні. Выступалі не толькі на раённай і абласной, але і на рэспубліканскай сцэне. Запомніўся яшчэ турпаход нашага класа да крынічкі ў Грутаў Роў разам з класным кіраўніком Л.С.Пруднікавай. Кожны з нас на аркушы паперы напісаў пра тое, якой ён бачыць нашу краіну ў 2000 годзе. Аркушы скруцілі трубачкамі, змясцілі ў бутэльку, моцна закаркавалі, залілі воскам і пусцілі яе ў Днепр. Магчыма, хтосьці і вылавіў гэтую бутэльку. Толькі, на жаль, той краіны, якую мы хацелі бачыць у 2000 годзе, ужо няма… Як маёй старэйшай сяброўцы Н.Х.Чарняўскай запомніўся на ўсё жыццё першы гукавы фільм “Чапаеў”, так нам запомніўся першы палёт чалавека ў космас. 12 красавіка 1961 года. Вучняў знялі з урокаў, усе глядзелі па адзіным у школе тэлевізары (і на кватэрах настаўнікаў) перадачу пра палёт Юрыя Гагарына і былі нібы загіпнатызаваны ўбачаным. Пасля пісалі сачыненні, вершы. Я напісала невялікі верш. Вясной 1968 года група камсамольцаў на чале з Віктарам Фядосавічам Сідаровічам – дырэктарам школы зрабіла велапрабег у населены пункт Рудня Смаленскай вобласці, дзе пражываў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза Міхаіл Аляксеевіч Ягораў. Гэта ён разам з Мелітонам Варламавічам Кантарыя, таксама Героем Савецкага Саюза, 30 красавіка 1945 года паднялі Сцяг Перамогі над купалам фашысцкага рэйхстага. Сустрэча з М.А.Ягоравым стала для вучняў незабыўнай. Яшчэ некалькі запамінальных падзей з жыцця маёй роднай школы, маёй камсамольскай арганізацыі. 1966 год. Адкрыццё помніка падпольшчыкам Асінторфа пры аўтамагістралі Мінск-Масква. Адкрывалі былы камандзір падпольнай арганізацыі С.П.Шмуглеўскі і сакратар камсамольскай арганізацыі Асінторфскай СШ Святлана Шупіла. На мітынгу Станіслаў Пятровіч уручаў камсамольскія білеты вучням, якія сталі членамі ВЛКСМ. 1976 год. Выпускнікі школы архітэктар Эдуард Казіміравіч Банах і мастак Сяргей Тарасавіч Гароднікаў на грамадскіх пачатках падрыхтавалі праект абеліска воінам-вызваліцелям Асінторфа. Абеліск узведзены сіламі навучэнцаў-камсамольцаў на сродкі, якія сабралі жыхары пасёлка. Узначальваў усю справу арганізатар выхаваўчай работы школы, краязнаўца К.Ф.Крук. Каля абеліска штогод праходзяць мітынгі, прысвечаныя Дню Перамогі. 1986 год. Адкрыццё школьнай спортзалы, якую неафіцыйна звалі спортзалай камсамола. Важаком школьнай камсамоліі ў той час быў Юрый Дзямідаў. Па ініцыятыве камітэта камсамола была створана камсамольская будаўнічая брыгада, якая выконвала падсобныя работы. У брыгаду ўваходзілі Юрый Дзямідаў, Аляксандр Дзенісенка, Барыс Міхальчанка, Віталь Шарахаеў, Уладзімір Літвінаў, Сяргей Аляксееў і іншыя. 1988 год. 50-годдзе першага выпуска Асінторфскай СШ. З розных куткоў Савецкага Саюза ў школе, у пасёлку сабраліся тыя, хто некалі стаяў ля вытокаў стварэння школы, яе камсамольскай арганізацыі. Вядома, не ўсе, бо час няўмольны. Але дваццаць гадоў назад іх яшчэ было многа. За гады існавання са сцен школы выйшла нямала знакамітых людзей. Ёсць нават доктар касмічных навук – Генадзь Мікалаевіч Румянцаў, які працуе і жыве ў Маскве. Але я пішу не гісторыю школы, а гісторыю яе камсамольскай арганізацыі. Таму лічу мэтазгодным назваць яе сакратароў, якія мне вядомы, імі выбіралі самых актыўных, энергічных, мэтанакіраваных. Такім чынам: Лідзія Сцепаненка – 1934 год, Мікалай Севярынаў – 1938 год, Станіслаў Шмуглеўскі – 1941 год, Аляксандр Цароў – 1955 год, Іна Красоўская – пачатак 60-х гадоў, Валянціна Сцяпанава – 60-я гады, Святлана Шупіла – 1965-1968 гады, Таццяна Сцепаненка – 1968-1969 гады, Надзея Дружалюбава – 1969-1970 гады, Анатоль Цітоў – 1970-1971 гады, Зоя Жукава – 1976 год, Ірына Шульцова – 1977 год, Галіна Саратокіна – 1978-1980 гады, Валянціна Шалаева – 1980-1983 гады, Алена Курачкіна – 1985 год, Юрый Дзямідаў – канец 80-х гадоў, Рыта Юрчанка – пачатак 90-х гадоў. Некаторых з іх ужо няма сярод нас, іншыя ўжо пажылыя ці яшчэ параўнальна маладыя людзі. Ім самім, іх дзецям і ўнукам прыемна будзе ўсведамляць, што ў роднай школе помняць пра сваіх камсамольскіх важакоў, ставяць іх у прыклад. Цяпер у Асінторфскай СШ існуе пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ”. Як і ў любой іншай школе мяняецца, абнаўляецца яе састаў, але заўсёды гэта больш за 30 чалавек. На рахунку арганізацыі, якую ўзначальвае Наташа Міхальчанка, нямала карысных і цікавых спраў, дзейнічае нават вучнёўскае самакіраванне. Але аб усім гэтым лепш раскажуць яны самі. А я, былая вучаніца і камсамолка, былы завуч школы Ніна Пятроўна Міхальчанка (Шалухоўская) жадаю яе маладому пакаленню ва ўсім быць вартымі слаўных гераічнымі і працоўнымі справамі пакаленняў школьнай камсамоліі Асінторфа. Ніна МІХАЛЬЧАНКА (Шалухоўская), жыхарка пасёлка Асінторф.
З камсамольскім білетам ля сэрца 20 сентября