Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Службы і падраздзяленні / Пракуратура / Супрацоўнікі пракуратуры Дубровенскага раёна

Супрацоўнікі пракуратуры Дубровенскага раёна

Супрацоўнікі пракуратуры Дубровенскага раёна

 

 


 

ПРАКУРОР ДУБРОВЕНСКАГА РАЁНА

саветнік юстыцыі


Пацееў Міхаіл Аляксандравіч

рабочы тэлефон (802137) 5-31-76

 

Пацееў М.А. знаходзіцца на службе ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці са жніўня 2004 г.

Працаваў памочнікам пракурора Бешанковіцкага раёна, памочнікам і старшым памочнікам пракурора Талачынскага раёна, намеснікам пракурора Лепельскага раёна, пракурорам Гарадоцкага раёна. Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2017 г. прызначаны на пасаду пракурора Дубровенскага раёна.

У пракуратуры Дубровенскага раёна ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва пракуратурай раёна, абагульненне і аналіз стану законнасці і правапарадку ў раёне, планаванне работы пракуратуры, арганізацыю узаемадзеяння пракуратуры раёна з праваахоўнымі і кантралюючымі органамі, судом, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, каардынацыю дзейнасці праваахоўных органаў раёна па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, нагляд за ажыццяўленнем следства, законнасцю і абгрунтаванасцю ўзбуджэння, прыпынення, спынення, паўнатой расследавання крымінальных спраў следчымі, вывучэнне крымінальных спраў, перададзеных у пракуратуру раёна для накіравання ў суд, накіраванне іх у суд.

 

За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджваўся пракурорам Віцебскай вобласці, начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, начальнікам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, Бешанковіцкім раённым выканаўчым камітэтам.

 


  


НАМЕСНІК ПРАКУРОРА РАЁНА

малодшы саветнік юстыцыі

 

Кубракоў Дзмітрый Уладзіміравіч

рабочы тэлефон (802137) 5-31-77

 

Праходзіць службу ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці з 8 снежня 2008 г., працаваў памочнікам пракурора Аршанскага раёна, старшым памочнікам пракурора г. Оршы, следчым пракуратуры г. Оршы, памочнікам Аршанскага і Віцебскага транспартных пракурораў. Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь 21 чэрвеня 2021 г. прызначаны намеснікам пракурора Дубровенскага раёна.

У пракуратуры раёна на яго ўскладзены нагляд за законнасцю судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах, аналіз судовай практыкі, падрыхтоўка заяў у суды, вядзенне сістэматызацыі заканадаўства, своечасовае інфармаванне аператыўнага складу пракуратуры раёна аб зменах і дапаўненнях у дзеючыя нарматыўныя прававыя акты, а таксама нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі.

 

За ініцыятыўную, добрасумленную працу заахвочваўся Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь.

 

 


 

ПАМОЧНІК ПРАКУРОРА РАЁНА

юрыст 1 класа

 

Пацкалёва Ксенія Мікалаеўна

рабочы тэлефон (802137) 5-31-75

 

Пацкалёва К.М. праходзіць службу ў органах пракуратуры Віцебскай вобласці з 21 снежня 2014 г., працавала памочнікам і старшым памочнікам пракурора Талачынскага раёна, загадам пракурора Віцебскай вобласці ад 21 лістапада 2017 г. прызначана на пасаду памочніка пракурора Дубровенскага раёна.

У пракуратуры раёна ажыццяўляе нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў, нагляд за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных органах, арганізацыях, установах і на прадпрыемствах раёна.

 

За добрасумленную працу і дасягненне высокіх вынікаў у нагляднай дзейнасці заахвочвалася пракурорам Дубровенскага раёна, а таксама старшынямі Дубровенскага і Талачынскага раённых выканаўчых камітэтаў.

 

 

 

ЗАГАДЧЫК КАНЦЫЛЯРЫІ

ПРАКУРАТУРЫ РАЁНА

 

Ладохіна Святлана Віктараўна

рабочы тэлефон (802137) 5-31-76

 

Ладохіна С.В. працуе на пасадзе загадчыка канцылярыі пракуратуры Дубровенскага раёна з 19 кастрычніка 2015 г.

Вядзе справаводства ў пракуратуры раёна ў адпаведнасці з дзеючымі інструкцыямі і ўказаннямі вышэйстаячых пракурораў.

За добрасумленнае і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў заахвочвалася старшынёй Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта і пракурорам Дубровенскага раёна.