Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
21 лютага 2019

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў 2018 годзе павялічылі пастаўкі на рынкі далёкага замежжа на 41,5 працэнта

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў 2018 годзе паставілі прадукцыі на рынкі далёкага замежжа на $270,6 млн, што на 41,5 працэнта больш, чым у 2017 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна.

У геаграфічнай структуры экспарту рынкі краін далёкага замежжа займаюць 48,1 працэнта (у 2015 годзе іх доля складала 41,6 працэнта). "Для арганізацый галіны гэта значны паказчык у рабоце па дыверсіфікацыі экспарту", - адзначылі ў прэс-службе.

Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" планамерна асвойваюць рынкі краін Афрыкі, Азіі і Паўночнай Амерыкі. У 2018 годзе праведзена работа па асваенні рынкаў такіх краін, як Егіпет, Кенія, ААЭ. Па выніках раней праведзенага візіту дэлегацыі канцэрна ў Егіпет забяспечана нарошчванне паставак прадукцыі ў краіну ў чатыры разы - да $1,6 млн. Рэалізаваны піламатэрыялы, фанера і папера.

Сярод рынкаў азіяцкіх краін дынамічна развіваюцца экспартныя пастаўкі ў Кітай. Па выніках 2018 года ў гэту краіну экспартавана прадукцыі на $14,8 млн. Названы ўзровень экспарту ўдалося дасягнуць не толькі дзякуючы новай экспартнай прадукцыі - цэлюлозе, якой пастаўлена на $13,9 млн, але і за кошт аднаўлення і нарошчвання паставак газетнай паперы. У 2018 годзе таксама праведзены пробныя пастаўкі ў Кітай паперы для гафрыравання, фанеры і піламатэрыялаў.

Паступова растуць пастаўкі ў Бангладэш, Індыю, Тайланд, Шры-Ланку і Бахрэйн. Прапрацоўваецца пытанне ўваходжання на рынак Японіі з драўляным домабудаваннем. Дэлегацыя патэнцыяльных пакупнікоў наведала філіял "Домабудаванне" РУП "Завод газетнай паперы", азнаёмілася з тэхналогіяй вытворчасці і якасцю дамоў. Вядзецца работа па вызначэнні камплектацыі неабходных для японскай кампаніі дамоў.

"Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць і высокі ўзровень развіцця лясной і дрэваапрацоўчай галін прамысловасці ў краінах Паўночнай Амерыкі - ЗША і Канадзе, прадпрыемствы канцэрна таксама знайшлі сваю нішу на гэтых рынках і пачалі пастаўляць драўняныя пліты і мэблю", - дадалі ў прэс-службе.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны