Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
26 кастрычніка 2021

Лукашэнка перакананы, што ў хуткім часе ўдасца аднавіць поўнафарматны дыялог з Аўстрыяй

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Аўстрыі з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гістарычны вопыт вашай краіны - яскравы прыклад бясспрэчнага значэння суверэнітэту і незалежнасці для забеспячэння інтарэсаў дзяржавы і яе грамадзян", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь заўсёды ўспрымала Аўстрыю як важнага еўрапейскага партнёра з блізкімі каштоўнасцямі і менталітэтам. "Мінск зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Венай у гандлёвай і інвестыцыйнай галінах. Ганарымся тым, што шэраг буйных аўстрыйскіх кампаній шмат гадоў паспяхова працуе ў нашай краіне, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы высока цэнім трывалыя гуманітарныя сувязі, дапамогу ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і аздараўленні беларускіх дзяцей".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што, нягледзячы на часовыя цяжкасці, у хуткім часе ўдасца аднавіць поўнафарматны дыялог, забяспечыць далейшае развіццё двухбаковых адносін, выйсці на рэалізацыю новых значных сумесных праектаў.

Беларускі лідар пажадаў дружалюбнаму народу Аўстрыі міру, дабрабыту і далейшага працвітання.

Усе навіны