Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
8 жніўня 2019

Дзяржпраграма інавацыйнага развіцця Беларусі дапоўнена новымі праектамі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 301 "Аб інавацыйных праектах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам зацвярджаюцца дапаўненні і змяненні ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Указам скарэкціраваны пералік праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця краіны. У гэты спіс уключаны 21 новы праект. Таксама дапаўняецца пералік мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Зацвярджаецца выкарыстанне сродкаў інавацыйных фондаў на фінансаванне дзевяці праектаў размешчаных у рэгіёнах арганізацый, напрыклад, адкрытых акцыянерных таварыстваў "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік", "Чырвоны харчавік", "Аршанскі інструментальны завод", "Баранавіцкі завод станкапрылад".

"Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць развіццю інавацыйнай дзейнасці ў галінах і рэгіёнах, дасць магчымасць накіраваць неабходныя рэсурсы для стварэння высокатэхналагічных вытворчасцей, развіцця суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны