Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны Рэспублікі
16 снежня 2019

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня павялічыцца да Br27

У Беларусі з 1 студзеня 2020 года базавая велічыня складзе Br27. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 снежня 2019 года нумар 861, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У 2017 годзе БВ складала Br23, у 2018-м вырасла да Br24,5. З 1 студзеня 2019 года памер базавай велічыні роўны Br25,5. Ад гэтага паказчыка залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, што накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.

Усе навіны