Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
22 кастрычніка 2021

Выстаўку графічных работ у тэхніцы скетчынгу прадставяць у Віцебску

undefined
У Віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання 22 кастрычніка адкрыецца выстаўка графікі Наталлі Самсонавай "Мой маленькі свет", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове.

Наталля Самсонава скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (сёння ВДУ імя П.М. Машэрава). На працягу многіх гадоў жывапіс быў асноўным напрамкам у творчасці і выставачнай дзейнасці мастачкі. "У 2019 годзе аўтар адышла ад тэхнікі алейнага жывапісу. Прычынай стала знаёмства з творчасцю мастакоў, якія працуюць у сучасным напрамку скетчынгу. Жаданне больш хутка і раскавана выказваць свае ідэі і эмоцыі становіцца для Наталлі больш важным. Так узнікла цэлая серыя графічных работ, выкананых на паперы гелевымі ручкамі і маркерамі", - рсказалі ў музеі.

Сёння скетчынг ужо адносяць да самастойнага напрамку ў сучасным мастацтве. Прынцыпы яго работы - перадача першых уражанняў за кароткі інтэрвал часу. Незвычайная лёгкасць і хуткасць стварэння разнастайных твораў у гэтым напрамку натхніла Наталлю Самсонаву. Узяўшы за аснову ідэі скетчынгу, яна пераасэнсавала іх у сваёй непаўторнай манеры. "Галоўнае і новае для аўтара - жаданне перадаць свой настрой нязмушана і нават нядбайна, атрымліваючы задавальненне ад апавядальнага выкладання фантазій на паперы. Графічныя творы, прадстаўленыя на выстаўцы ўпершыню, адлюстроўваюць развагі мастачкі аб разнастайных адценнях чалавечых пачуццяў, нюансах эмоцый у адносінах і нават сюжэтах сноў", - растлумачылі ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання.

Уваход на выстаўку свабодны, яна будзе працаваць па 30 студзеня 2022 года.

Усе навіны