Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
16 верасня 2020

Віцебскі абласны музей прапануе жыхарам падзяліцца ваеннымі гісторыямі сваякоў

У год святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Віцебскі абласны краязнаўчы музей прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у акцыі "I ў памяці, і ў сямейным альбоме...", якая працягнецца да канца года, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Работнікі музея просяць падзяліцца з імі здымкамі і апавяданнямі аб баявым і працоўным шляху продкаў - удзельнікаў вайны. "Для ўдзелу ў акцыі неабходна прадаставіць фатаграфіі і кароткія гісторыі з біяграфій сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Здымкі можна прынесці ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей па вул.Леніна, 36, каб.44 або 79, дзе іх адскануюць і запішуць гісторыю вызваліцеля. Будзем удзячны, калі арыгінальныя здымкі перададуць у музейныя фонды", - адзначылі ва ўстанове. Таксама фатаграфіі з сямейнага альбома з гісторыяй сваякоў можна даслаць на электронны адрас: vokm44@mail.ru.

Усе перададзеныя матэрыялы будуць размешчаны ў падборцы міжнароднага праекта "Асобы Перамогі", ў інфакіёску на абноўленай экспазіцыі "Абаронцы Айчыны" і сайце музея.

У абласным краязнаўчым музеі таксама нагадалі, што ў кожную трэцюю сераду месяца можна бясплатна наведаць пастаянныя экспазіцыі і выставы.

Усе навіны