Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
15 кастрычніка 2019

Студэнта года Віцебскай вобласці выберуць 16 кастрычніка ў Наваполацку

У Наваполацку 16 кастрычніка на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца абласны этап рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года-2019", паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.

Адборачныя этапы прайшлі ва ўсіх вышэйшых навучальных установах рэгіёну і выклікалі вялікую цікавасць у студэнтаў. У інтэлектуальных і творчых конкурсах пазмагаюцца дзевяць лепшых студэнтаў Віцебскай вобласці. Яны прадставяць Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА", Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Полацкі дзяржуніверсітэт і Віцебскі дзяржаўны медуніверсітэт.

Усе ўдзельнікі абласнога тура конкурсу атрымаюць прызы ад партнёраў, а пераможца - турыстычную пуцёўку па маршруце Талін-Рыга-Стакгольм. Таксама лепшы студэнт прадставіць Віцебскую вобласць у рэспубліканскім фінале "Студэнта года-2019".

Арганізатарамі спаборніцтва выступілі абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама і ВНУ Віцебскай вобласці.

Усе навіны