Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
30 ліпеня 2019

Памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці назначаны Анатоль Ліневіч

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Анатоля Ліневіча памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што спыніў свой выбар на кандыдатуры Анатоля Ліневіча, таму што той значны час працаваў у сельскай гаспадарцы і добра ведае гэту сферу. "Сёння трэба вельмі сур'ёзна разбірацца з сельскай гаспадаркай (у Віцебскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА) і, самае галоўнае, не памыліцца", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да тэмы магчымага стварэння ў рэгіёне адзінай сістэмы кіравання АПК. Раней у Віцебскай вобласці былі сфарміраваны інтэграцыйныя структуры, якія аб'ядналі па некалькі гаспадарак. Далей абмяркоўвалася неабходнасць падрыхтоўкі праекта па далейшым развіцці сельгасарганізацый вобласці, стварэнні адзінай сістэмы кіравання галіной, каб сканцэнтраваць рэсурсы і практычна на 60 працэнтаў вызваліць арганізацыі ад даўгавога цяжару.

"Каб гэта эпапея не вылілася ў тое, што мы нейкую аддушыну дадзім для стратных гаспадарак, якія так ці інакш аб'ядноўваюцца ў гэтыя структуры", - папярэдзіў Прэзідэнт. Ён звярнуўся да Анатоля Ліневіча: "Хацелася, каб вы, зыходзячы са свайго вопыту, уніклі ў гэту праблему". Аляксандр Лукашэнка паабяцаў у бліжэйшы час вярнуцца да абмеркавання праекта ўказа і прыняць канчатковае рашэнне па ім.

Нарадзіўся Анатоль Ліневіч у 1968 годзе ў вёсцы Сухопаль Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992 год), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008). Пачынаў працоўны шлях у 1992 годзе начальнікам мехатрада саўгаса "Ружанскі" Пружанскага раёна. У 2000 годзе стаў старшынёй калгаса імя Ленінскага камсамола, у 2002 - дырэктарам ААТ "Жураўлінае" ў тым жа раёне, а ў 2007 узначаліў ААТ "Агракамбінат "Мачулішчы" Мінскага раёна. У 2011-2012 гадах працаваў першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Агракамбінат "Мачулішчы". З 2012 па 2016 год займаў розныя пасады ў Пружанскім і Дзяржынскім раённых выканаўчых камітэтах. Да назначэння памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч працаваў старшынёй Капыльскага райвыканкама.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны