Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
29 мая 2019

Эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў сустрэлі ў Бярэзінскім запаведніку

"Полымя міру" сустрэлі сёння ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў па тэрыторыі ўнікальнага запаведніка пранеслі майстар спорту па цяжкай атлетыцы Яўген Шаўчэнка і знакаміты мясцовы Балотнік - менавіта ён сустракае гасцей у сваіх уладаннях. Маршрут удзельнікаў эстафеты агню прайшоў па дарозе ўздоўж балот да возера Плаўна, дзе знаходзіцца аднайменны гасцінічны комплекс, і па мосце цераз Бярэзіну ў вёсцы Броды, размешчаным на стыку Віцебскай і Мінскай абласцей.

Сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся дырэктар Бярэзінскага запаведніка Андрэй Пракошын. "Нашаму калектыву была даверана ганаровая і прэстыжная місія - сустрэць і правесці па сваёй тэрыторыі "Полымя міру". Усёй камандай рыхтаваліся да гэтай адказнай падзеі, а талісман II Еўрапейскіх гульняў Лісяня Лесік у час наведвання запаведніка стаў галоўным героем для мясцовых жыхароў і турыстычных груп. Знамянальная сустрэча з'яўляецца для ўсіх нас дадатковым імпульсам для развіцця", - адзначыў ён.

У Віцебскай вобласці "Полымя міру" пабывала ўжо ў абласным цэнтры, Полацку, Наваполацку, Браславе, Глыбокім. 29 мая агонь II Еўрапейскіх гульняў будуць вітаць у Оршы. Маршрут эстафеты пракладзены так, каб максімальна прадэманстраваць самабытнасць рэгіёна, яго галоўныя выдатныя мясціны, прыродныя асаблівасці і важныя аб'екты. Потым "Полымя міру" адправіцца ў Магілёўскую вобласць.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны