Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
9 кастрычніка 2019

Бітва кухараў, конкурс па лоўлі курыцы і квэсты - кулінарны фестываль пройдзе ў Гарадку

Першы кулінарны фестываль "Мара гурмана" пройдзе 12 кастрычніка ў Гарадку на востраве возера Лугавое, паведамілі ў райвыканкаме.

Падчас свята адбудзецца кулінарная бітва па падрыхтоўцы страў з індычкі на адкрытым агні, а таксама яечні. На галоўнай пляцоўцы арганізуюць чэмпіянат па лоўлі курыцы, забег з патэльнямі, парад дзяцей у яркіх касцюмах. Удзельнікі конкурсаў, народных забаў і квэстаў змогуць зарабіць фестывальную валюту "індычак" і абмяняць яе на фірмовыя сувеніры і бонусы. Для маленькіх гасцей будзе працаваць пляцоўка з анімацыйнай праграмай. Будуць арганізаваны выставы і кірмашы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.

Арганізатары фестывалю - Гарадоцкі райвыканкам і ААТ "Птушкафабрыка Гарадок".

Усе навіны