Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
20 лютага 2020

Аўтобусы з Полацка ў Вільнюc пачнуць курсіраваць у канцы лютага

Новы міжнародны рэгулярны маршрут у сталіцу Літвы адкрывае аўтапарк №2 Полацка-філіял ААТ "Віцебскаблаўтатранс".

Увядзенне новай паслугі, як растлумачыў дырэктар аўтапарка Уладзімір Чарневіч, стала адказам на пажаданні жыхароў рэгіёну. Для нашых землякоў сталіца Літвы – адзiн з самых папулярных турыстычных напрамкаў. Туды едуць і для знаёмства са славутасцямі старога горада, уключанага ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і на культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, і для шопінгу, і ў аэрапорт, які абслугоўвае міжнародныя лініі па асноўных еўрапейскіх напрамках.

Раней прамога аўтобуснага паведамленні з Вільнюсам не было. Цяпер дабрацца туды можна без перасадак з прыпынкамі ў Глыбокім і Нарачы. Першы рэйс запланаваны на канец лютага. Адпраўляцца аўтобус з Полацка будзе ў 6.25 па пятніцах, суботах і нядзелях, а прыбываць назад – у 23.10. Пры жаданні пасажыры змогуць вярнуцца дадому ў той жа дзень, правёўшы ў сталіцы Літвы час з 12.50 да 17.50. Кошт квітка з Полацка да Вільнюса - 24 рублі.

Давераць міжнародныя перавозкі дасведчаным кіроўцам высокай кваліфікацыі. На маршруце будуць задзейнічаны камфартабельныя аўтобусы, якія выязджалі для абслугоўвання дэлегацый Еўрагульняў-2019 у Мінску. Пры запатрабаванасці паездак іх частата можа быць павялічана.

Усе навіны