Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
13 мая 2019

Арт-цэнтр Марка Шагала запрашае правесці Ноч музеяў у гульні

Інтуітыўнае маляванне, творчыя пляцоўкі, "Манаполія-Віцебск" і мультфільмы аб мастацтве - Арт-цэнтр Марка Шагала запрашае правесці Ноч музеяў у гульні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Захапляючая падзея адбудзецца 17 мая з 18.00 да 23.00. Мерапрыемства пачнецца з прэзентацыі выставы графікі Марка Шагала з калекцыі музея, якая адкрывае новы турыстычны сезон. Далей пачнуць паралельную работу дзве творчыя пляцоўкі. На першай "Ператварыць простыя дамы ў музеі, а простых людзей - у творцаў" будуць арганізаваны майстар-класы па інтуітыўным маляванні, стварэнні творчых работ. На другой разгорнуцца гарачыя турніры па матывах папулярных настольных гульняў. Аматары "Манаполіі" змогуць патрэніраваць сваё эканамічнае мысленне і спазнаць Віцебск у нетрывіяльнай форме па матывах гэтай гульні. Паклоннікам творчага падыходу будзе прапанаваны Dixit.

На працягу вечара госці Арт-цэнтра таксама змогуць знаёміцца з экспазіцыямі, удзельнічаць у квестах і заданнях, глядзець на планшэтах мультфільмы, якія расказваюць аб мастацтве. У 22.00 святочную атмасферу сучаснай музыкай падтрымае група Boho.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Усе навіны