Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 жніўня 2020

У жніве на Дубровеншчыне ўдзельнічаюць сямейныя экіпажы

Усталяваўшаеся сонечнае надвор'е дазволіла аграрыям ААТ «Каманiна» павялічыць тэмпы гарачай пары. На сённяшні дзень намалочана амаль 4000 тон збожжа. Камбайнеры гаспадаркі адзначаюць, што ўраджай гэтага года сапраўды хвацкі - кожны гектар даў па 35 цэнтнераў. А ўжо яны паклапоцяцца аб тым, каб ніводнае зернейка не прапала дарма.

- Будзем з хлебам! - запэўнівае Аляксандр Белавусаў, нязменны лідэр палявых работ.

Прафесіі Аляксандр Сяргеевіч навучыўся ад бацькі, а цяпер сам выходзіць у поле з сынам Сашам, навучэнцам Дубровенскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. На раніцу 11 жніўня іх сямейны экіпаж пераадолеў адзнаку ў 996 тон збожжа. На пытанне, калі чакаць першую тысячу, Аляксандр Белавусаў прапанаваў не загадваць, але запэўніў, што тэхніка ў полі задзейнічаны цалкам, і кожны камбайнер спаўна аддаецца любімай справе.

Пацвярджаюць гэта Аляксандр Шаргаеў і Віталь Шумiнскi. Падчас нашай сустрэчы яны не хацелі губляць ні хвіліны, таму размова выйшла кароткай. На дадзены момант на рахунку іх экіпажа - 881 тона збожжа, і спыняцца на дасягнутым яны не збіраюцца. Пры гэтым галоўным сваім памочнікам Аляксандр Васільевіч і Віталь Аляксандравіч называюць вопыт і зладжанасць у рабоце. Камбайнеры таксама звярнулі ўвагу, што розніца ў намалоце сярод лідэраў гаспадаркі нязначная, усё дзякуючы добраму ўраджаю. Таму аграрыі і шануюць кожную хвіліну, праведзеную у полi, каб ні пераменлівае надвор'е, ні чалавечы фактар ​​не перашкодзілі прыбраць хлеб без страт. На такіх працаўнікоў раўняецца моладзь.

Яна Гурскага.

Усе навіны