Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 чэрвеня 2020

У Дуброўне прайшлі выязныя прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі прадстаўнікоў улады

Выязныя прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі прадстаўнікоў улады рознага ўзроўню, парламентарыяў - даступная і зручная форма зносін з жыхарамі рэгіёнаў. У людзей ёсць магчымасць звярнуцца па дапамогу ці тлумачэннямі той ці іншай жыццёвай сітуацыі, не выязджаючы за межы раёна.

На мінулым тыдні ў Дуброўне правёў прыём грамадзян Юрый Дзяркач, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адна з жыхарак горада папрасіла сенатара паспрыяць у як мага больш хуткаму завяршэнню рэканструкцыі корпуса бальніцы пад інтэрнат для медработнікаў.

На прамую тэлефонную лінію да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандру Дубаву паступілі два звароты. У адным выказвалася незадаволенасць жыхароў аг.Калиновка графікам працы паштовага аддзялення. Насельніцтва не задавальняе, што аддзяленне зачыняецца на абедзенны перапынак з 11.00 да 12.00. А яшчэ жыхары прасілі пашырыць асартыментны пералік тавараў у краме аграгарадка. Званок, які паступіў з Дуброўна, датычыўся аплаты за карыстанне вадой з водазаборнай калонкі. Сума ў рахунку, выстаўленая за май бягучага года, у разы перавышае папярэднія сумы.

Як растлумачыў Аляксандр Шатраўка, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, гэта выклікана уступленнем у сілу рашэння Віцебскага аблвыканкама, дзе вызначаны новыя нарматывы за водакарыстанне. Пры разліку за ваду ў летні перыяд ўлічваецца не толькі колькасць пражываючых у доме людзей, але і плошча зямельнага ўчастка, колькасць насаджэнняў, хатніх жывёл і птушкі.

Аляксандр Дубаў абяцаў дасканала разабрацца ў дадзеным пытанні і выйсці з просьбай аб пераглядзе дадзеных нарматываў. Ён таксама адзначыў, што ў раённых цэнтрах назіраецца зніжэнне колькасці зваротаў, што станоўча характарызуе працу мясцовай улады. Аднак ёсць яшчэ пытанні, над якімі трэба працаваць і дапамагаць людзям. Менавіта на гэта і накіраваны адкрыты дыялог улады з грамадзянамі. Ён дапамагае бачыць праблемы і прымаць своечасовыя рашэнні.

Святлана ШУРПАКОВА.

Усе навіны