Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 верасня 2020

У Дуброўна адзначылі 18-годдзе БРСМ

У пачатку верасня сваё 18-годдзе адзначыла самая масавая маладзёжная арганізацыя краіны - грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі». Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, прайшло 15 верасня на сцэне раённага Дома культуры.

Павіншаваць актывістаў раённага камітэта прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб'яднанняў. З святам маладзёжную арганізацыю павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дубровенскага райвыканкама Людміла Дударава. Яна нагадала асноўныя этапы станаўлення і развіцця грамадскага аб'яднання, адзначыла, што за васемнаццаць гадоў БРСМ ажыцьцявіў мноства цікавых праектаў, дапамог раскрыць таленты і падтрымаць ініцыятывы самай актыўнай і крэатыўнай моладзі.



—На працягу гэтых гадоў БРСМ дапамагае ветэранам вайны і працы, пажылым людзям, падтрымлівае таленавітую моладзь, выхоўвае ў маладога пакалення правільнае стаўленне да свайго здароўя, садзейнічае студатрадаўскаму руху. З маладзёжнай арганізацыі пачалі свой шлях многія кіраўнікі, паспяховыя творчыя людзі і дзяржаўныя дзеячы. Прыемна ўсведамляць, што і ў нашым раёне, як і ва ўсёй Беларусі, шмат неабыякавых, смелых, яркіх, добрых юнакоў і дзяўчат, якія складаюць касцяк БРСМ, - сказала Людміла Дударава.

Яна выказала надзею, што раённая арганізацыя БРСМ і надалей будзе працягваць традыцыю рабіць добрыя справы, дапамагаць не словам, а справай. Людміла Дударава пажадала маладым людзям яркага і цікавага жыцця, рэалізацыі велізарнай колькасці розных праектаў.




Ад імя аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама моладзь Дубровеншчыны павіншавала галоўны спецыяліст аддзела Ала Ходзiкава. Яна падкрэсліла, што моладзь сёння - гэта прыярытэт развіцця дзяржавы. І толькі дзякуючы сваёй актыўнай пазіцыі, яркімі акцыямі і штодзённай дзейнасцю дубровенская моладзь уносіць сваю лепту ў будучыню нашага раёна і краіны.

Першы сакратар Дубровенскага РК ГА «БРСМ» Таццяна Шкiндpерава ў сваім выступе адзначыла:

-За 18 гадоў актывісты БРСМ дабіліся вялікіх поспехаў у розных сферах дзейнасці. У нашай арганізацыі шмат добрых традыцый, якія аб'ядноўваюць моладзь у вялікую дружную сям'ю, якая здольна на эфектыўную працоўную дзейнасць і генераванне інтэлектуальна значных ініцыятыў. Хацелася б, каб дадзеныя традыцыі толькі прымнажалiся з кожным годам. Віншую кожнага члена нашай арганізацыі і ганаруся вашымі дасягненнямі. БРСМ змяняецца і становіцца яркім і сучасным! І гэта дзякуючы вам! Няхай усе вашы ідэі заўсёды рэалізоўваюцца, перамог у скарбонцы становіцца больш.


За актыўны ўдзел у акцыях і мерапрыемствах ГА «БРСМ» і ў сувязі з васямнаццацігоддзем арганізацыі Таццяна Шкiндpерава адзначыла першасныя арганізацыі і іх сакратароў Вікторыю Храмцову, Аляксандра Белкiна, Мацвея Шайдорава, Вікторыю Шусеву, Ірыну Чарвякову, Анастасiю Арбузаву.

Таксама Таццяна Шкiндpерава падзякавала кіраўніцтву раёна, кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць дзейнасць першасных арганізацый і ініцыятывы маладых супрацоўнікаў. Яна ўручыла дыплом Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» удзельнікам абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла-2020» Юрыю і Вераніцы Кураедавым.


На ўрачыстым мерапрыемстве віталі тых, хто ў розныя гады працаваў у маладзёжнай арганізацыі раёна: Аксану Петрыкаву, Алену Заўялаву, Марыю Мяндзелеву, Кацярыну Малевіч, Вікторыю Храмцову, Вольгу Шваб.

Таксама падзяка аб'яўлена Таццяне Зазыба, Аляксею Чачуеву, Вользе Аўсянкiнай, Ніне Рабко, Ганне Цiмашковай, Марыне Сушчэвіч, Раісе Кліменковай, Алесі Соладавай, Дзянісу Мурадаву, Анастасіі Арбузавай, Юліі Гудына, Уладзіміру Казлову, Максіму Канаплёву, Арсенію Набаенка, Паўлу Карнееву , Вікторыі Карнеевай, Андрэю Чарнаморцаву, Аляксандру Штуро.

Яшчэ раз віншуем сябраў ГА «БРСМ» са святам. Хлопцы, пашырайце межы, верце ў сябе і сваю справу, будзьце актыўныя і жыццярадасныя!

Юлія СТАРАВОЙТАВА

Усе навіны