Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 4-20-45

Факс:
8 (02137) 4-34-49

E-mail: 
dubrovno_rik@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 жніўня 2020

У ААТ «Баброва-Агра» Дубровенскага раёна не прывыклі сядзець без справы

Аляксандр Мурашкiн і Юрый Кураедаў.


Залог добрага ўраджаю - гэта не толькі выкананне тэхналогій і сучасная тэхніка, гэта яшчэ і працавітыя рукі, тыя, што ў полi ад рана да рана, рукі, якія ведаюць і любяць сваю зямлю.

Аграрыі ААТ «Баброва-Агра» ведаюць, як кожны абмалочаных гектар набліжае іх да новых рубяжоў. Тон задае дырэктар Аляксандр Мурашкiн. Ледзь пачынае днець, а ён разам з аграномам Міхаілам Кураедавым ўжо на машынным двары. Механізатары рыхтуюць машыны ў поле, а кіраўніцтва дае разнарадку з папраўкай на надвор'е, кірунак ветру і геаграфію поля.

Усяго на жніве ў гаспадарцы задзейнічана 15 адзінак тэхнікі.

- Праца ў нас хлебная, - з усмешкай кажа камбайнер Юрый Кураедаў. - Ва ўсіх сэнсах. За працамі час ляціць хутка: нават і не заўважаю, як пачынае змяркацца. Гэта маё 12-е жніво ў ролі камбайнера. У мінулым годзе сабраў больш за 2,5 тыс тон хлеба, быў адзначаны на абласных «Дажынках». Зараз планку паніжаць ўжо дакладна не збіраюся. Новы сезон - новыя дасягненні.

Малады і ў той жа час дасведчаны камбайнер як прыйшоў у ААТ «Баброва-Агра» на практыку пасля заканчэння Дубровенскага сельгаслiцея, так і замацаваўся ў роднай гаспадарцы. У яго было і ёсць, на каго раўняцца - бацька Юрыя ўжо больш за чвэрць стагоддзя працуе ў сельгаспрадпрыемстве кіроўцам. У першы ж год працы хлопцу даверылі новенькі КЗС. І аграрый не падвёў - штогод паказвае адны з лепшых у раёне і вобласці вынікі ў сваёй катэгорыі.

Вось і ў панядзелак, 10 жніўня, Юрый Кураедаў прымаў заслужаныя віншаванні ад кіраўніцтва прадпрыемства і райкама прафсаюза работнікаў АПК як малады камбайнер, які намалаціў 1000 тон збожжа.

- Хлебная ніва у нас размясцілася на плошчы ў 2254 гектара, з іх 1080 заняты зімавымі, - адзначае Аляксандр Мурашкiн. - На 11 жніўня абмалацілі 971 гектар і сабралі 4450 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 45,8 ц/га. Лічбы радуюць.

Перавагу ў сельгаспрадпрыемстве аддаюць гатункам беларускай селекцыі. Нядрэнна зарэкамендавала сябе пшаніца гатункаў «Ядвіся», «Сюіта». Тры тыдні - менавіта столькі часу вылучаецца на ўборку збожжавых і зернебабовых на ўгоддзях ААТ «Баброва-Агра». Аграрыі спадзяюцца, што дажджам не прыпсаваць фінальны шлях хлеба да нашага стала.

Сапраўдны прафесіянал - камбайнер Вячаслаў Вараб'ёў. Ён выдатна памятае тыя часы, калі збожжа прыбіралі такія камбайны, дзе аб кандыцыянерах можна было толькі марыць.

- Пачынаў з «Дона», - кажа ён. - Вось ужо 4 гады працую на КЗС-1218. - Тэхніка не падводзіць, аднак для гэтага за ёй догляд патрэбен пільны. А каб вынікі былі, сваю працу любіць неабходна, без гэтага ніяк. Полю патрэбны толькі самыя працавітыя, хварэючыя за агульную справу.

Вольга Лебедзева.

Фота аўтара.

Усе навіны