Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 жніўня 2019

Старт рэспубліканскай акцыі "Адзін дзень бяспекі"

Акцыя пройдзе з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанню правілам паводзін у розных надзвычайных сітуацый і аказанню першай медыцынскай дапамогі.

У рамках акцыі пройдуць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў навучальных установах з адпрацоўкай эвакуацыі з будынка.

У рамках "Аднаго дня бяспекі" будуць арганізаваны інтэлектуальныя гульні па бяспецы, навучальныя пляцоўкі "Пяць крокаў выратавання", а таксама дні адчыненых дзвярэй на аб'ектах МНС.

Апроч органаў дзяржаўнага кіравання і мясцовых органаў улады, удзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні: "Беларускае грамадства Чырвонага крыжа", ТВВОД", ОО "БРСМ".

Заданні "Адзінага дня бяспекі" - фармаванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай працы з падрастаючым пакаленнем.

Усе навіны