Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 лютага 2020

Паважаныя ветэраны і воіны Узброеных Сіл, жыхары Дубровенскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята азначае даніну глыбокай павагі да нашай гераічнай гісторыі, пераемнасці лепшых традыцый патрыятызму, з'яўляецца прызнаннем заслуг абаронцаў Айчыны усіх пакаленняў.

Ваенная служба застаецца пакліканнем моцных і мужных людзей, якія лічаць абарону Айчыны сваім абавязкам і гонарам. Узброеныя сілы - надзейны гарант незалежнасці суверэнітэту нашай краіны.

На працягу стагоддзяў нашы землякі з гонарам выконвалі святы абавязак перад Радзімай. І зараз лепшыя прадстаўнікі Дубровеншчыны годна працягваюць слаўныя традыцыі і ўносіць істотны ўклад у забеспячэнне абараназдольнасці дзяржавы.

У гэты дзень - асаблівыя віншаванні, словы падзякі і нізкі паклон нашым ветэранам за гераізм і мужнасць, рашучасць і адвагу, за вернасць воінскаму абавязку і здольнасць да самаахвяравання.

Паважаныя землякі, шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і згода ў нашым грамадстве!

Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Дубровенскі раённы Савет дэпутатаў

Усе навіны