Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 снежня 2020

На Дубровеншчыне пачалося вылучэнне дэлегатаў на VI Усебеларускі народны сход

Пасля вызначэння даты правядзення VI Усебеларускага народнага сходу, прызначанага на 11-12 лютага 2021, пачалося вылучэнне дэлегатаў на галоўны форум краіны.

Агульная колькасць запрошаных складзе 2700 чалавек. Ад кожнай вобласці ў сходзе прыме ўдзел не больш за 310 чалавек. У складзе дэлегацый будуць прадстаўнікі ўсіх катэгорый працаўнікоў вобласці - работнікі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сацыяльнай сферы, дзяржслужачыя.

Сваім правам вылучэння дэлегатаў на сход скарысталіся дэпутаты Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў. Так, 29 снежня на 33 сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу ад дэпутацкага корпуса абраны Ціханава Алена Віктараўна, старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў; Цімошчанка Дзмітрый Уладзіміравіч, дырэктар ААТ «Дубровенскі райаграсэрвіс».

На абмеркаванне ўдзельнікаў VI Усебеларускага народнага сходу будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Святлана ШУРПАКОВА.

Усе навіны