Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 красавіка 2020

На базе Дубровенскага ТЦСАН адбыўся прававы прыём

Кожны апошні чацвер месяца прававыя інспектары Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі бясплатна дапамагаюць сябрам прафсаюза вырашыць пытанні занятасці, выплаты заработнай платы, аховы працы і іншыя праблемы. Да гэтай формы працы актыўна падключыліся і работнікі пракуратуры.

Чарговы прававой прыём адбыўся 26 сакавіка на базе Дубровенскага ТЦСАН. Сумесна з прававым інспектарам ФПБ Уладзімірам Калініным яго правялі пракурор Дубровенскага раёна саветнік юстыцыі Міхаіл Пацееў і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ірына Сакалова.

У гэты раз ім неабходна было даць кансультацыі па пытаннях у сферы сямейна-бытавых адносін, жыллёвага і працоўнага кодэкса.

Напрыклад, звярнуўшыся атрымаў грунтоўнае тлумачэнне аб тым, што выпрабавальны тэрмін, які прызначаны працадаўцам пры прыёме на працу, не прадаўжаецца ў выпадку, калі ў гэты перыяд бярэш адпачынак па сямейных абставінах.

А тое, што падчас такіх прыёмаў людзі звяртаюцца па кансультацыю ў вырашэнні сямейна-бытавых праблем, толькі паказвае ўзровень даверу да такой формы працы з насельніцтвам, лічыць Уладзімір Калінін.

Ірына Сакалова адзначыла, што ў гэтым годзе па кансультацыю да прававых інспектароў ФПБ звярнуліся 15 работнікаў розных спецыяльнасцяў і прафесій. Атрыманы адказы на тры дзесяткі пытанняў. Самым напружаным і выніковым быў студзеньскі прававы прыём, калі члены працоўных калектываў атрымалі кансультацыю па 24 пытаннях, што тычацца пераходу на новыя ўмовы аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы.

-Прававыя прыёмы дапамагаюць павысіць узровень прававой культуры работнікаў розных сфер, аператыўна вырашыць іх надзённыя праблемы, а мы, у сваю чаргу, можам зрабіць высновы пра тое, у якіх кірунках неабходна ўзмацніць працу для зніжэння напружанасці ў працоўных калектывах і соцыуме ў цэлым , - падкрэсліла Ірына Сакалова.

Алена Корсакава.

Усе навіны