Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама:
211587, г. Дуброўна, вул. Камсамольская, 18

Тэлефон прыёмнай:
8 (02137) 5-45-01

Факс:
8 (02137) 5-45-25

E-mail: 
dubrovno_rik@vitobl.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 красавіка 2022

Доўгачаканая падзея адбылася на гэтым тыдні — аграрыі Дубровеншчыны пачалі яравую сяўбу


Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, першымі пасяўныя агрэгаты вывялі на палі ў ААТ «Баброва-Агра».
Карэспандэнты газеты «Дняпроўская праўда» адразу накіраваліся да вескі Бурая, каля якой дружна гулі трактары. На 50 гектарным полі ішла сяўба аўса. Два трактары, якімі кіравалі Айнар Гулькевіч, Юрый Бадэст, падрыхтоўвалі глебу, а амаль след ў след за імі на трактары ФЭНД у шчэпцы з пасяўным агрэгатам HORSCH трактарыст-машыніст Аляксандр Сулімаў клаў ў зямлю зерне. Працавалі зладжана і шпарка,каб сейбіт не прастойваў насенне своечасова падвозіў Андрэй Лабейка.
— Настрой вельмі добры, я сказаў бы баявы, — адзначыў Аляксандр Сулімаў. — Выйшлі ў поле — і сэрца радасней стукае. Мы добра папрацавалі,каб падрыхтавать машыны і глебу да сяўбы. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства паклапацілася, каб працаўнікі былі забяспечаны гарачымі абедамі і падвячоркамі. Застаецца толькі добрасумленна працаваць і атрымліваць за гэта добрыя грошы, — усміхаючыся адзначыў Аляксандр Сумімаў.
А вось Ігар Цімошчанка дадаў, што гэты працаўнік восеню пасеяў 2тыс.га. азімых Зараз мае намер стаць лідарам сярод механізатараў на веснавых палявых работах.
—У Аляксандра ёсць ўсе падставы для гэтага — добрае веданне тэхнікі, працоўны вопыт і сумленнае стаўленне да справы, —адзначыў кіраўнік ААТ «Баброва-Агра».
Па інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дубровенскага райвыканкама, на раніцу 15 красавіка сеў пачалі весці яшчэ аграрыі КУСГП «Зарубы», ААТ «Якубава-Агра», КУСХП ім. Чарняхоўскага і СГФ ім.Смірнова.
Вядуцца іншыя веснавыя палявыя работы. Так, ААТ «Усход-Чырына» актыўна вядзе ўзворванне(30 га за 14.04); КУСГП «Прыдняпроўскі» за гэты ж дзень вывезена на палі 200 тон арганікі.
Вядзецца падкормка азімых пасеваў. Так, у ААТ «Якубава-Агра» падкормлена азотам 52,4% азімых зерневых, а ў КУСГП ім.Чарняхоўскага — 49,8%. У ААТ «Каманіна» падкармілі 30,3% азімых крыжацветных.
С кожным днем фронт палявых работ пашыраецца. Пажадаем аграрыям добрага надвор’я і настроя, каб усе намаганні былі як мага больш выніковымі.
Алена КАРСАКОВА.
Фота аўтара.

Усе навіны