predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Міністр ЕЭК і кіраўнік Дзяржстандарту Беларусі абмеркавалі значныя для ЕАЭС пытанні тэхрэгулявання

06.08.2024

Міністр ЕЭК і кіраўнік Дзяржстандарту Беларусі абмеркавалі значныя для ЕАЭС пытанні тэхрэгулявання

 


Значныя для краін Еўразійскага эканамічнага саюза пытанні ў сферы тэхрэгулявання і стандартызацыі абмеркаваны ў Маскве на сустрэчы члена Калегіі (міністра) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Валянціна Татарыцкага і старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Аленай Маргуновай. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Бакі абмеркавалі распрацоўку парадкаў фарміравання і вядзення адзіных рэестраў пратаколаў даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў, выдадзеных пры ацэнцы адпаведнасці прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза, і адзінага рэестра ўпаўнаважаных вытворцамі асоб, прадугледжанага пратаколам аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС. Разгледжаны праблемныя пытанні распрацоўкі дакументаў "другога ўзроўню", неабходных для рэалізацыі міжнародных дагавораў саюза ў сферы нагляду за выкананнем патрабаванняў да прадукцыі, а таксама выканання шэрага пунктаў плана мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі-2025", - расказалі ў прэс-службе.

Асаблівая ўвага ўдзелена карэкціроўцы патрабаванняў тэхрэгламенту "Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў" і забеспячэнню функцыянавання сістэм электронных аўтапашпартоў. Абмеркавана таксама рэалізацыя плана распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў саюза і ўнясення ў іх змяненняў, у тым ліку ход і стадыя падрыхтоўкі праектаў змяненняў у тэхрэгламенты, распрацоўшчыкам якіх з'яўляецца Дзяржстандарт.

"Валянцін Татарыцкі плануе правядзенне аналагічных сустрэч з кіраўнікамі ўпаўнаважаных органаў у сферы тэхнічнага рэгулявання іншых краін ЕАЭС. Гэта дапаможа знайсці ўзаемапрымальныя рашэнні значных для дзяржаў саюза пытанняў", - дадалі ў ЕЭК.