Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
28.09.2023
Малкіна пракаменціравала падаўжэнне павышанага парога бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб
Ія Малкіна ўдакладніла, што гэта рашэнне прынята па ініцыятыве расійскага боку. "Такім чынам, да 1 красавіка 2024 года парог бяспошліннага ўвозу тавараў для фізічных асоб складзе 1 тыс. еўра і 31 кг для тавараў, перавозімых перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях, увозімых багажом усімі відамі транспарту, акрамя паветранага, або ў пешым парадку", - сказала яна.
Прадстаўнік ЕЭК растлумачыла, што ў выпадку, калі кошт тавараў перасягае суму 1 тыс. еўра або іх вага складае больш за 31 кг, неабходна будзе заплаціць пошліну. Для тавараў, перавозімых перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях, яе памер складзе 15 працэнтаў ад кошту, але не менш за 2 еўра за 1 кг у частцы перавышэння норм; для тавараў, увозімых багажом, - 30 працэнтаў ад кошту, але не менш за 4 еўра за 1 кг перавышэння.
Ія Малкіна нагадала, што павышаны парог быў устаноўлены на часовай аснове ў 2022 годзе, каб падтрымаць грамадзян, якія заказваюць тавары для асабістага карыстання ў замежных інтэрнэт-магазінах. У сакавіку 2023 года яго дзеянне было падоўжада да 1 кастрычніка. Раней бяспошлінны парог складаў 200 еўра для тавараў, перавозімых перавозчыкам або ў паштовых адпраўленнях, і 500 еўра для тавараў, увозімых багажом усімі відамі транспарту, акрамя паветранага, або ў пешым парадку.
"Адзначу, што парог бяспошліннага ўвозу на самалёце захоўваецца на ўзроўні 10 тыс. еўра і 50 кг", - дадала Ія Малкіна.
Усяго на пасяджэнні Савета ЕЭК, у якім Беларусь прадстаўляе віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, разгледжана больш за 40 пытанняў. Плануецца, што наступнае пасяджэнне Савета ЕЭК пройдзе ў другой палавіне кастрычніка.