Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
28.08.2024
Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 жніўня падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі ва Узброеных Сілах праведзены кадравыя назначэнні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл. На пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл назначаны генерал-маёр Вадзім Сураў, які да гэтага часу займаў пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных Сіл. Цяпер на гэту пасаду назначаны палкоўнік Аляксандр Агейчык.