Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.06.2023
Дэпутаты прынялі ў двух чытаннях законапраект аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса

Праект закона падрыхтаваны Генеральнай пракуратурай і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 2 чэрвеня. Законапраект распрацаваны ў мэтах выканання артыкула 3 закона "Аб генацыдзе беларускага народа", згодна з якім Генеральнай пракуратуры даручана прыняць дадатковыя меры па ўсебаковым, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставін генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, усталяванні асоб, маючых дачыненне да яго, і іх крымінальнага праследавання, накіраваны на забеспячэнне непазбежнасці адказнасці за ўчыненне злачынстваў супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы і рэгламентуе парадак вядзення па крымінальных справах аб названых злачынствах адносна памерлых асоб незалежна ад згоды іх блізкіх сваякоў.
Праектам закона прадугледжваецца карэкціроўка главы 492 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у частцы ажыццяўлення вядзення па матэрыялах і крымінальнай справе ў выпадку смерці падазронага, абвінавачанага, асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці падазронага, абвінавачанага ва ўчыненні злачынстваў, да якіх не прымяняюцца тэрміны даўнасці.