Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.08.2023
Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы
"Бакі абмеркавалі развіццё ўзаемнага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і прадуктамі харчавання", - адзначылі ў прэс-службе. Дзмітрый Патрушаў павіншаваў Сяргея Барташа з назначэннем на пасаду міністра і выказаў упэўненасць, што яго работа будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
На сустрэчы канстатавалася, што ўзаемны гандаль дзвюх краін у сферы АПК расце: у мінулым годзе яго аб'ём павялічыўся на 34,5 працэнта. Цяпер таксама адзначаецца дадатная дынаміка - за паўгода тавараабарот вырас на 5 працэнтаў. "Гэта пацвярджае высокі ўзровень супрацоўніцтва нашых краін па лініі сельскай гаспадаркі", - падкрэслілі ў расійскім ведамстве.
Бакі таксама разгледзелі пытанні супрацоўніцтва наглядных ведамстваў і дамовіліся правесці ў бягучым годзе сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі.
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінсельгасхарча Беларусі, у час візіту ў Маскву Леанід Заяц і Сяргей Барташ разам з паслом Беларусі ў Расіі Дзмітрыем Крутым наведалі павільён Рэспублікі Беларусь на ВДНГ. Яны азнаёміліся з асартыментам прадукцыі, што вырабляецца і рэалізуецца беларускімі суб'ектамі гаспадарання на ВДНГ у Маскве.