Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.11.2022
Хвала рукам, что пахнут хлебом
Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркіі перапрацоўчай прамысловасці!Ад усёй душы віншуем вас і ўсіх жыхароў Дубровенскага раёна з гэтым прафесійным святам! Самых шчырых слоў удзячнасці заслугоўваюць працаўнікі палёў і фермаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак.
Ад усёй душы віншуем вас і ўсіх жыхароў Дубровенскага раёна
з гэтым прафесійным святам!
Самых шчырых слоў удзячнасці заслугоўваюць працаўнікі палёў і фермаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак.
У гэты дзень асаблівыя словы віншаванняў і ўдзячнасці адрасуюцца людзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы. Менавіта яны перадавалі свой вопыт і майстэрства маладому пакаленню работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ваша праца, ваша самаадданасць заслугоўваюць захаплення і вялікай павагі.
Віншуем усіх, хто ад цямна да цямна, без выхадных дзён і адпачынку працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і агародніну, пастаўляе на наш стол малако, мяса і іншыя прадукты харчавання. Прафесійнае свята вы сустракаеце добрымі працоўнымі дасягненнямі. Дзякуй за вашу цярплівасць, працалюб¬ства, шчырую любоў да роднай зямлі, за адданасць сваёй справе.
Шчыра жадаем, каб ваша сумленная праца была вам у радасць і забяспечвала вам дастойнае жыццё. Шчасця, дабрабыту і дастатку вам і вашым сем’ям!
Анатоль ЛУКАШОЎ, старшыня Дубровенскага райвыканкама.
Алена ЦІХАНАВА, старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў.