Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.03.2025
Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прымеркаваная да Дня Канстытуцыі, крочыць па краіне. Сёння да яе далучылася Дубровеншчына
Дзевяць школьнікаў нашага раёна сталі ўладальнікамі першых у жыцці пашпартоў.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло ў актавай зале сярэдняй школы №1 г. Дуброўна ім.А. Нікандравай. Пад апладысменты прысутных юным дубровенцам уручылі самы важны ў жыцці дакумент - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Цырымонію ўручэння пашпартоў правялі старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў і намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РГА "Белая Русь" Святлана Рыжанская. У памяць аб знакавай падзеі юныя дубровенцы атрымалі Канстытуцыю, кнігу "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
- Атрымаўшы пашпарты, вы становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Гэта пашырае вашыя правы і накладвае пэўныя абавязацельствы. Упэўнены, што вы вырасце годнымі людзьмі і мы будзем ганарыцца вамі. Жадаю кожнаму з гонарам насіць званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, - павіншаваў юнакоў і дзяўчат старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў.
Святлана Рыжанская акцэнтавала ўвагу на тым, якія ўмовы створаны ў нашай краіне для атрымання адукацыі і развіцця сваіх здольнасцяў, рэалізацыі асобаснага патэнцыялу.
- Мы ганарымся тым, што навучэнцы нашых школ паказваюць бліскучыя поспехі ў вучобе, удзельнікі творчых аб'яднанняў і спартыўных секцый прыязджаюць з перамогамі з розных конкурсаў і спаборніцтваў. Хай так будзе і далей. Расцiце разумнымі, дапытлівымі, імкнецеся стаць добрымі людзьмі і знайсці сваю дарогу ў жыцці, сумленную і карысную людзям, — пажадала Святлана Валер'еўна.
Быць адказнымі, працавітымі, мэтанакіраванымі, ініцыятыўнымі, любіць сваю Радзіму, пастарацца ўнесці свой уклад у яе развіццё, новымі дасягненнямі ўпісаць свае імёны ў летапіс роднай зямлі — такія наказы гучалі ў адрас моладзі ад старшыні раённага аддзялення партыі "Белая Русь" Ларысы Крыштопавай.
У слове ў адказ ад юных грамадзян краіны Ксеніі Радкевіч прагучала гатоўнасць да прадаўжэння лепшых традыцый беларускага грамадства, захавання памяці аб гераічным мінулым нашага народа і ўдзелу далейшым у развіцці грамадства.
Патрыятычная ініцыятыва была прапанаваная БРСМ у 2004 годзе. З гадамі яна стала больш маштабнай і ўрачыстай: сёння акцыя па праве лічыцца важнай традыцыяй нашай краіны. Урачыстае ўручэнне пашпартоў падкрэслівае, што з гэтага часу 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты зрабілі першы сур'ёзны крок у дарослае жыццё, сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Беларусі, адказнымі перад ёй і яе законамі.