Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.04.2025
Вясновая капель гучала ў Дубровенскай школе
На мінулым тыдні Дубровенская дзіцячая школа мастацтваў імя Фарыда Яруліна сустракала ўдзельнікаў адкрытага конкурсу дзіцячай вакальнай творчасці "Вясновая капель".
З кожным годам геаграфія конкурсу пашыраецца, сёлета ўдзел у ім узялі больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак з Дуброўна, Оршы, Барані, Балбасава, Горак.
- У гэтым годзе конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Рабяты выступалі ў трох намінацыях, на суд журы было прадстаўлена 45 нумароў. Кожнае выступленне было напоўнена эмоцыямі і індывідуальнасцю, усе дзеці выступілі дастойна. У гэтым годзе мы не прысудзілі Гран-пры конкурсу нікому, але ў той жа час усе ўдзельнікі сталі Лаўрэатамі розных ступеняў. Усіх іх мы чакаем на канцэрце дзіцячай творчасці "Салаўіныя ноткі", які адбудзецца ў рамках Міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне", - распавяла Аксана Анікеева, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў.
Нягледзячы на вялікую колькасць нумароў, канцэрт прайшоў на адным дыханні, гледачы, не адрываючыся, сачылі за тым, што адбываецца на сцэне, горача падтрымлівалі юных артыстаў апладысментамі і дарылі адзін аднаму добры настрой. Для кагосьці з удзельнікаў гэта быў не першы конкурс, а для іншых адбыўся дэбют, але, несумненна, адно - для ўсіх і кожнага ён застанецца прыемным уражаннем.