predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

У Зарубскім сельвыканкаме прыём грамадзян правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

07.05.2025

У Зарубскім сельвыканкаме прыём грамадзян правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

У Зарубскім сельвыканкаме прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Барыс Ціхаміраў.

На прыём звярнуліся грамадзяне з пытаннямі паляпшэння якасці водазабеспячэння, добраўпарадкавання. Таксама Барыс Ціхаміраў цікавіўся развіццём інфраструктуры аграгарадка і магчымасцю падключэння прыватных жылых дамоў да электраацяплення. Пасля завяршэння прыёму Барыс Ціхаміраў наведаў Зарубскую амбулаторыю. Старшыня Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава падрабязна расказала аб медабслугоўванні вяскоўцаў. Работнікі амбулаторыі паказалі кабінеты, дзе жыхары Заруб і прылеглых вёсак могуць атрымаць кансультацыі ўрача, прайсці медыкаментознае і фізіялячэнне. Барыс Ціхаміраў адзначыў добрую аснашчанасць медустановы, а таксама адказаў на хвалюючыя вяскоўцаў пытанні.

dubrovno.by